Вы тут

Вырошчваем памідоры


Штогод усе мы з трывогай чакаем сезона ўспышкі фітафтарозу на памідорных градках. Больш страшнай за гэту хваробу, здольную за тыдзень «спаліць» таматы, не існуе.


Апрацаваўшы пасадкі памідораў трыхаполам некалькі разоў за сезон, вы цалкам пазбавіцеся ад фітафтарозу. І не давядзецца апырскваць расліны ядахімікатамі.

20 таблетак трыхаполу (больш танны варыянт — таблеткі метранідазолу) трэба растварыць у 10 л вады і раз на 10 дзён апырскваць памідорныя пасадкі.

Калі на наступны дзень пайшоў дождж, то апрацоўку паўтараем!

Зразумела, што такія частыя апырскванні — даволі стомная працэдура, але яно таго варта.

Трыхапол — настолькі горкі і валодае такімі моцнымі антыбактэрыйнымі і антыгрыбковымі ўласцівасцямі, што ніводная балячка і ніводзін шкоднік нават блізка не асмеляцца наблізіцца да раслін. Дапамагае ён безадмоўна.

А каб грыбкі і бактэрыі не паспелі адаптавацца да трыхаполу, «папесціце» іх апырскваннем настоямі па іншых рэцэптах.

  • 50 г здробненага часнаку і літр закіслага кефіру развесці на 10 л вады.
  • 1 л сыроваткі і 25 кропляў ёду развесці ў 10 л вады.

Ірына ТАМКОВІЧ

Загаловак у газеце: Хочаце памідораў?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».