Вы тут

Дайджэст навін з рэгіёнаў Беларусі


Па­ром­ная пе­ра­пра­ва «Лу­ні­нец» уво­дзіць аб­ме­жа­ван­ні

Гэ­та ад­бы­ва­ец­ца з-за зні­жэн­ня ўзроў­ню ва­ды ў Пры­пя­ці. Мак­сі­маль­ная ма­са аў­та­ма­бі­ляў, якіх бя­руць на борт, не па­він­на быць боль­шай за 2 то­ны. Гэ­та аб­ме­жа­ван­не дзей­ні­чае да ад­мыс­ло­ва­га рас­па­ра­джэн­ня аб яго ад­ме­не. Да ліс­та­па­да па­ром хо­дзіць па лет­нім рас­кла­дзе: дзе­сяць ра­зоў на дзень ту­ды-на­зад, па­ча­так ру­ху з лу­ні­нец­ка­га бо­ку ў 7 га­дзін ра­ні­цы, за­кан­чэн­не з сто­лін­ска­га — у 20:30.

Ра­ней з-за гэ­тай жа пры­чы­ны змя­ніў свой марш­рут кру­із­ны цеп­ла­ход «Жам­чу­жы­ны Па­лес­ся». З кра­са­ві­ка ён пла­ваў ад Брэс­та да Ма­зы­ра і на­зад, з ся­рэ­дзі­ны лі­пе­ня хо­дзіць толь­кі да шлю­за Ста­ха­ва Сто­лін­ска­га ра­ё­на. Пла­ну­ец­ца, што да Ма­зы­ра ён да­е­дзе ў па­чат­ку ве­рас­ня.


Верх­ня­дзвін­скія пча­ля­ры па­еха­лі аб­мя­няц­ца во­пы­там у Лат­вію

Сця­пан Міль­ко і муж і жон­ка Лі­лія і Анд­рэй Ба­раны ўдзель­ні­ча­лі ў між­на­род­най кан­фе­рэн­цыі пча­ля­роў Лат­галь­ска­га рэ­гі­ё­на. Яна пра­хо­дзі­ла ў лат­вій­скім го­ра­дзе-па­бра­ці­ме Верх­ня­дзвін­ска — Да­гда, дзе са­бра­лі­ся прад­стаў­ні­кі не толь­кі кра­і­ны-гас­па­ды­ні, але і Літ­вы. На ра­дзі­ме Анд­рэй пра­цуе на пчаль­ні­ку ляс­га­са, Сця­пан — у рай­аг­ра­сэр­ві­се. У Лат­віі ця­пер пчаль­ні­кі ў асноў­ным зна­хо­дзяц­ца ў ру­ках пры­ват­ні­ка. Уво­гу­ле па гэ­тай пра­фе­сіі ў кра­і­не пра­цуюць ка­ля 6000 ча­ла­век. У Бе­ла­ру­сі ад­па­вед­ным хо­бі зболь­ша­га зай­ма­юц­ца пен­сі­я­не­ры.


Кні­гі, якія са­мі з'яў­ля­юц­ца гіс­то­ры­яй

Су­пра­цоў­ні­кі Вет­каў­ска­га му­зея ста­ра­аб­рад­ніц­тва і бе­ла­рус­кіх тра­ды­цый імя Ф. Р. Шкля­ра­ва заў­сё­ды ў по­шу­ках рэд­кіх кніг. У мяс­цо­вых жы­ха­роў яны зна­хо­дзяць ці­ка­выя эк­зэмп­ля­ры. На­прык­лад, «Апост­ал», на­дру­ка­ва­ны Іва­нам Фё­да­ра­вым у 1574 го­дзе ў Львоў­скай дру­кар­ні. Гэ­та кні­га пе­ра­да­ва­ла­ся ў сям'і праз шас­нац­цаць па­ка­лен­няў! З вёс­кі Та­ра­саў­ка Вет­каў­ска­га ра­ё­на ў 1960-я быў вы­ве­зе­ны Ста­тут Вя­лі­ка­га Княст­ва Лі­тоў­ска­га 1588 го­да. У му­зеі са­мым ран­нім ся­род вы­дан­няў XVІ ста­год­дзя з'яў­ля­ец­ца «Еван­гел­ле ву­чы­цель­нае».


Ры­бак ры­ба­ка...па­ба­чыць 25—26 жніў­ня

У гэ­тыя дні на во­зе­ры Воў­па Ваў­ка­выс­ка­га ра­ё­на прой­дуць ра­ён­ныя спа­бор­ніц­твы па спар­тыў­най лоў­лі ры­бы лет­няй па­пла­воч­най ву­даю. Да ўдзе­лу за­пра­ша­юц­ца ка­ман­ды з двух ча­ла­век, ста­рэй­шых за 18 га­доў, і прад­стаў­нік (ім мо­жа быць адзін з удзель­ні­каў). Ка­ман­ды па­він­ны быць га­то­вы­мі для жыц­ця ў па­ля­вых умо­вах і мець не­аб­ход­ныя пры­ла­ды.


Са­ла­мя­ныя кам­па­зі­цыі ўпры­гож­ва­юць па­лі ўз­доўж аў­та­ма­біль­ных да­рог

Фо­та bykhov.by

Ге­роі мульт­філь­маў, жы­вё­лы ці на­ват цэ­лыя за­мкі — усё гэ­та мож­на па­ба­чыць, на­кі­роў­ва­ю­чы­ся ў ін­шы го­рад ці вёс­ку. Зроб­ле­ны яны з са­ло­мы, якая за­ста­ец­ца пас­ля збо­ру збож­жа. На ўез­дзе ў аг­ра­га­ра­док Абі­да­ві­чы Быхаўскага раёна раз­мяс­ціў­ся цяг­ні­чок. Ка­зач­ны за­мак з тры­ма ве­жа­мі і яго гас­па­да­ра­мі ў на­цы­я­наль­ных кас­цю­мах ста­іць на зем­лях ААТ «Ва­ла­дар­скі». Ён ужо стаў па­пу­ляр­ным ся­род ама­та­раў фа­та­гра­фіі. Ка­ля да­рог мож­на ўба­чыць ге­ро­яў мульт­філь­маў «Смя­ша­ры­кі», «Ма­ша і Мядз­ведзь» і ін­шых.


Са­ні­тар­ная ка­мі­сія зра­бі­ла ма­ні­то­рынг мік­ра­ра­ё­наў у Стоўб­цах

Так, у но­вым мік­ра­ра­ё­не Ус­ход­ні гас­па­да­ры яшчэ аб­жы­ва­юц­ца, пры­вод­зяць у па­ра­дак да­мы і тэ­ры­то­рыю. На­гля­даль­ні­кі ад­зна­чы­лі ня­ско­ша­ную тра­ву, ня­ўбра­нае пус­та­зел­ле. На гэ­тым фо­не аку­рат­на вы­дзя­ля­ец­ца дзі­ця­чы дом ся­мей­на­га ты­пу з квет­ка­мі на клум­бе, да­па­ма­га­юць яе да­гля­даць ад­ра­зу дзе­сяць дзя­цей. Га­зе­та «Пра­мень» пры­во­дзіць сло­вы ўра­ча-гі­гі­е­ніс­та На­тал­лі Рык: «Ула­даль­ні­ку не­аб­ход­на свое­ча­со­ва аб­кош­ваць зя­мель­ны ўчас­так не­за­леж­на ад та­го, уз­вёў ён дом і пра­жы­вае ў ім ці толь­кі па­чы­нае бу­даў­ніц­тва. За аб­кош­ван­не пра­ез­даў, пус­так ад­каз­ва­юць сель­скі Са­вет, аб'­яд­нан­не ка­му­наль­ных служ­баў, якім так­са­ма трэ­ба вы­кон­ваць гэ­тую ра­бо­ту без спаз­нен­ня».

На­дзея АНІ­СО­ВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Кар­цін­кі з глы­бін­кі

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.