Вы тут

Да 2020 года «Белмедпрэпараты» выпусцяць інсуліны ў картрыджнай форме


Для чаго гэтай восенню будзе зманціравана новае абсталяванне.


Зараз прэпараты ў форме картрыджаў закупаюць, фасуюць іх і ўпакоўваюць. Плануецца запусціць і выраб цытастатычных прэпаратаў у таблетках і капсулах для лячэння анкалагічных хворых. Дарэчы, сёння прадпрыемства забяспечвае 70 працэнтаў патрэб айчыннай аховы здароўя ў такіх леках.

Паводле слоў генеральнага дырэктара РУП «Белмедпрэпараты» Паўла КАХАЎЦА, у перспектыве неабходна працаваць над мінімізацыяй затрат з дапамогай вырабу ўласных субстанцый, 80 працэнтаў з якіх сёння завозяцца з Кітая і Індыі. Неабходна таксама ўдзяляць большую ўвагу новым высокатэхналагічным прадуктам. Напрыклад, медыкаментознае суправаджэнне пацыентаў пасля перанесеных трансплантацый пакуль імпартнае. Для дыягнастычнай апаратуры патрабуюцца спецыяльныя рэнтгенкантрасныя рэчывы, якія таксама не вырабляюцца ў нашай краіне.

Святлана БАРЫСЕНКА

Загаловак у газеце: Планы найбуйнейшага фармвытворцы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».