Вы тут

У Брэсцкім раёне прапануюць выкапаць бульбу па даступнай цане


Выкапаць бульбу па даступнай цане прапануе пенсіянерам Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Брэсцкага раёна.


У шэрагу платных паслуг названага цэнтра ёсць шмат сельскагаспадарчых работ сезоннага характару. Работнікі ўстановы выкапаюць бульбу, выберуць моркву і буракі, затым зааруць зямлю, могуць нават сфарміраваць грады пад пасадку агародных культур на зіму. Па заяўцы пенсіянера альбо інваліда работнікі выедуць у вёску, каб скасіць траву, перанесці ў хлеў торфабрыкет альбо вугаль, адрамантаваць цяпліцу. Як заверылі ў Цэнтры, кошт платных паслуг для гэтай катэгорыі насельніцтва прымальны.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Выкапаць бульбу па даступнай цане

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.