Вы тут

Шчучынскія архівы


Славамір Антановіч — чалавек, чыё імя ўжо ўпісана ў гісторыю беларускай літаратуры. Дзяржаўны і грамадскі дзеяч, вядомы пісьменнік, большасць твораў якога — гістарычныя раманы і дакументальныя аповесці. «Белкніга» прэзентавала новы гістарычны раман Антановіча «Дыверсант Сталіна». У рамане апісаны трагічны і яркі лёс легендарных разведчыкаў Аляксея Бацяна і Яўгена Беразняка, якія ўдзельнічалі ў выратаванні польскага горада Кракава.


— Цяжка мне далася гэтая кніга. Беразняк — Герой Украіны, а Бацян наогул рассакрэчаны быў толькі ў 95 гадоў, а цяпер яму 100, — расказаў Антановіч. — Проста так жа кнігі не напішаш. Калі няма інфармацыі, няма доступу да архіваў, нічога не возьмеш з галавы, бо гэта не паэзія, не вершы пра каханне.

Станаўленне Славаміра Антановіча менавіта як пісьменніка пачалося з кнігі «Пётр Машэраў». Дарэчы, Антановічу ўдалося папрацаваць у генеральнай пракуратуры, таму цяпер ён выдатна спалучае свае пісьменніцкія здольнасці з практычнай дзейнасцю. А пяць гадоў аўтар прысвяціў журналісцкай дзейнасці, працуючы ў газеце «Транспортный вестник».

 — Ёсць яшчэ ў Беларусі сапраўдныя палкоўнікі. Славамір Валяр’янавіч — чалавек ад зямлі. Усё, што ён напісаў, — гэта любоў да тых мясцін, дзе ён нарадзіўся. За той час, што мы працавалі разам, ад яго вельмі часта гучала: «Ледзь што — паеду ў Шчучын!» — успомніла Таццяна Луцэвіч, галоўны рэдактар «Транспортного вестника».

 Дарэчы, горад Шчучын прызнаў Славаміра Антановіча ганаровым жыхаром Шчучынскага раёна.

 На прэзентацыю новай працы Антановіча завіталі генеральны дырэктар «Белкнігі» Аляксандр Вашкевіч, дырэктар выдавецтва «Харвест» Аляксандр Гладкі, а таксама заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Надзея Мікуліч.

Ксенія ВЯДЗМЕДЗЬ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».