Вы тут

"Белавія" 24 жніўня будзе прадаваць авіябілеты па зніжаных цэнах


Авіякампанія "Белавія" 24 жніўня будзе прадаваць авіябілеты па зніжаных цэнах.


"Восень — час новых адкрыццяў. Адкрывайце для сябе новыя краіны і запрашайце вашых сяброў у Беларусь па спецыяльных цэнах на білеты — 30 еўра плюс таксы і зборы ў адзін бок", — адзначылі ў авіякампаніі.

Акцыя стартуе ў 00.01 і завяршаецца ў 23.59 па мінскім часе 24 жніўня. Продаж білетаў будзе весціся толькі на сайце belavia.by.

— У офісах авіякампаніі і агентаў білеты прадавацца не будуць. Пры гэтым акцыйныя цэны дзейнічаюць толькі на прамыя рэйсы авіякампаніі і на рэгулярныя маршруты. Напрамкі ў/з Бейрута, “Жукоўскага” не ўдзельнічаюць у акцыі, — расказала спецыяліст па сувязях з грамадскацю авіякампаніі Вольга Шчуко.

Акцыя дзейнічае пры куплі білетаў як з Мінска, так і ў Мінск. Перыяд падарожжа з 15 кастрычніка па 15 снежня 2017 года (дата вяртання па другім купоне). Максімальны тэрмін знаходжання ў пункце прызначэння — адзін месяц. Змяненні часу і даты вылету забароненыя. Выкарыстанне білета абавязкова ў адпаведнасці з чарговасцю маршруту, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, названага ў білеце.

Пры невыкарыстанні білета на першым участку месцы анулююцца па ўсім маршруце, і пасажыр на другім участку не будзе прымацца да перавозкі, выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, пасажыру не вяртаецца. Набытыя па акцыі білеты, у тым ліку пры камбінацыі акцыйнага тарыфу з іншым тарыфам, з'яўляюцца незваротнымі. У выпадку адмовы пасажыра ад палёту выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, не вяртаецца. Пры камбінацыі акцыйнага тарыфу з іншымі тарыфамі змены даты і часу забароненыя, пры адмове ад палёту выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, пасажыру не вяртаецца.

Пералік напрамкаў і акцыйны кошт білетаў на рэгулярныя кірунку можна паглядзець на сайце авіякампаніі. Колькасць месцаў абмежаваная.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.