Вы тут

З 23 жніўня праводзіцца экспрэс-маніторынг рынку лекавых сродкаў


Для правядзення экспрэс-маніторынгу рынку лекавых сродкаў (цэны, даступнасць, наяўнасць) у Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю з 23 жніўня па 18 верасня будзе адкрыта "гарачая лінія".


Па тэлефоне (8 017) 200 92 02 грамадзяне могуць паведамляць аб фактах росту цэн, розных цэнах на адны і тыя ж лекі ў розных аптэках (з указаннем суб’ектаў гаспадарання, іх адрасу), іх адсутнасці ў продажы, а таксама аб іншых праблемных пытаннях адносна забяспечанасці насельніцтва лекавымі сродкамі.

Юрыдычныя асобы могуць паведамляць аб праблемных пытаннях, што маюцца, у плане вязення бізнесу ў фармакалагічнай галіне. Кожны факт будзе вывучаны, абяцаюць у Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Пры неабходнасці будуць прыняты меры ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Рэжым работы “гарачай лініі”: у рабочыя дні з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.