Вы тут

Мінэнерга расказала аб выкананых у першым паўгоддзі на БелАЭС работах


Па выніках першага паўгоддзя бягучага года пры ўзвядзенні Беларускай АЭС выканана работ па генеральным кантракце на суму $281,9 млн, паведамляе сайт Міністэрства энергетыкі.


У справаздачным перыядзе прадаўжаліся работы па ўзвядзенні першага і другога энергаблокаў Беларускай АЭС, а таксама агульнастанцыйных аб'ектаў. У красавіку 2017 года зманціраваны корпус рэактара першага энергаблока, чатыры парагенератары, кран эстакады транспартнага шлюза. У чэрвені пачата зварка галоўнага цыркуляцыйнага трубаправода.

На першым энергаблоку і шэрагу агульнастанцыйных аб'ектаў вядзецца мантаж асноўнага тэхналагічнага, цепламеханічнага і электратэхнічнага абсталявання. У будынку рэактара другога энергаблока выконваюцца работы па ўстаноўцы ўнутранай ахоўнай абалонкі.

У рамках Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2017 год у першым паўгоддзі будаваліся восем жылых дамоў. Прадаўжалася будаўніцтва аб'ектаў ваеннага гарадка для вайсковай часці.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».