Вы тут

ФК "Крумкачы" аб'явіў аб зборы сродкаў для каманды праз краўдфандынг


Футбольны клуб "Крумкачы" аб'явіў аб зборы сродкаў для каманды праз краўдфандынг. Аб гэтым паведаміў сёння на спецыяльнай прэс-канферэнцыі старшыня праўлення клуба Дзяніс Шунто.


"Фінансавае становішча ў клубе цяпер вельмі складанае, не можам забяспечыць удзел каманды ў чэмпіянаце Беларусі. Таму няма іншага выйсця, як аб'явіць краўдфандынг. Неабходна Br125 тыс. на забеспячэнне каманды - на верасень і кастрычнік. За тры гады многае атрымалася, але і памылкі зрабілі. У дадатак у некаторых партнёраў цяпер не лепшая фінансавая сітуацыя", - расказаў Дзяніс Шунто.

Як было адзначана на прэс-канферэнцыі, ёсць запазычанасці перад гульцамі, якія падалі ў суд на клуб.

"Крумкачы" ў папярэднім туры чэмпіянату Беларусі перамаглі сенсацыйна БАТЭ - 2:3. У турнірнай табліцы каманда займае 12-е месца з 19 ачкамі.

ФК "Крумкачы" быў створаны вясной 2014 года і за два гады выйшаў з другой лігі ў вышэйшую, другі сезон выступае ў элітным дывізіёне.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».