Вы тут

Літаратары з 10 краін возьмуць удзел у Дні беларускага пісьменства


Літаратары з дзесяці краін прымуць удзел у Дні беларускага пісьменства, які пройдзе ў Полацку 2-3 верасня, паведаміла першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.


Запрашэнні накіраваны прадстаўнікам творчай эліты з Расіі, Украіны, Малдовы, Азербайджана, Казахстана, Узбекістана, Літвы, Польшчы, Сербіі, Францыі.

У мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства будуць таксама ўдзельнічаць больш за 100 літаратараў з усёй Беларусі. Госці свята збяруцца на пасяджэнні міжнароднага круглага стала "Дыпламатыя словы: Францыск Скарына ў сусветным гуманітарным прасторы" 2 верасня, які прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Тэмай абмеркавання стане культурная спадчына Беларусі.

За дзень да гэтага, 1 верасня, будуць гучаць словы пажаданняў літаратараў юным беларусам. У гэтым годзе ў Полацку ва ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў "Мы ганаровае імя Скарыны нясем", прымуць удзел чытальнікі, фіналісты рэспубліканскага творчага конкурсу "Жывая класіка". Перад дзецьмі выступяць вядомыя майстры слова Міхаіл Пазнякоў, Навум Гальпяровіч, Алена Стэльмах. Пасля гэтага ў падарожжа па святочным горадзе дзяцей запросіць Ганаровы грамадзянін Полацка Навум Гальпяровіч.

Як адзначыла Алена Стэльмах, фінал конкурсу "Жывая класіка", які пройдзе ў полацкім гарадскім Палацы культуры 2 верасня, абяцае быць цікавым і яркім. Больш за 13 тыс. школьнікаў прынялі ўдзел у творчым спаборніцтве. У Полацку стануць вядомыя імёны лепшых чытальнікаў. Дарэчы, аднаму з чытальнікаў СПБ падрыхтаваў спецыяльны прыз. Акрамя таго, пераможцаў конкурсу Міністэрства адукацыі заахвоціць пуцёўкамі ў аздараўленчы лагер "Зубраня". Канал "Сталічнае тэлебачанне" плануе прадставіць тэлеверсію гэтага праекта ў эфіры 3 верасня.

Важнай падзеяй святочнай праграмы 2 верасня стане цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Імёны лепшых беларускіх аўтараў за кнігі, выдадзеныя ў 2016 годзе, журы вызначыла ў сямі намінацыях: "Проза", "Паэзія", "Драматургія", "Літаратурная крытыка і літаратуразнаўства", "Публіцыстыка", "Лепшы твор для дзяцей і юнацтва", "Лепшы дэбют".

Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец падчас гэтай імпрэзы ўручыць кіраўніцтву Полацка бібліятэку твораў сучасных беларускіх аўтараў.

Саюз пісьменнікаў Беларусі таксама прадставіць літаратурна-музычную праграму "Як на свет нарадзіўся Янка" па матывах рок-оперы "Курган", у стварэнні якой удзельнічаў вядомы паэт Андрэй Скарынкін.

Творчую эстафету на галоўнай сцэне падхопяць беларускія паэты, члены пісьменьніцкага саюзу. Да іх далучацца артысты, музыканты, таксама члены СПБ. Напрыклад, Таццяна Атрошанка рыхтуе прэм'еру песні "Наш дом". З новымі песеннымі кампазіцыямі выйдзе на сцэну Канстанцін Цыбульскі.

Літаратурна-музычная кампазіцыя "Пісьменнікі - землякам" стане яшчэ адным своеасаблівым падарункам палачанам і гасцям свята ад майстроў мастацкага слова.

На працягу двух дзён у прывабным месцы - у гарадскога фантана - будзе працаваць творчая пляцоўка "Слова пісьменніка". Свае забаўляльна-пазнавальныя праграмы рыхтуе кожнае аддзяленне СПБ. Сярод найбольш актыўных выступоўцаў вядомыя літаратары Мікалай Чарняўскі, Уладзімір Мазго, Таццяна Дземідовіч, Анатоль Аўруцін, Сяргей Давідовіч, Наталля Касцючэнка, Валянціна Паліканіна, Іван Юркін і іншыя.

На пляцоўцы "Слова пісьменніка" прагучаць і ўзнёслыя вершы, і бардаўскія песні. Тут пройдуць аўтограф-сесіі, падчас якіх можна будзе набыць кнігі, атрымаць аўтографы, пагутарыць.

У Полацку таксама адбудзецца прэзентацыя аўдыядыска з лепшымі творамі конкурсу "Душой Скарыны ўзлашчанае словы", які праводзіў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Творы агучаны галасамі вядомых акцёраў - заслужанай артысткі Тамары Нікалаевай-Апіёк, акцёра і рэжысёра беларускага радыё Алега Вінярскага, артысткі літаратурнага тэатра "Слова", уладальніцы медаля Францыска Скарыны Зінаіды Феакціставай-Каладзяжнай.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як мультымедыйныя тэхналогіі матывуюць вучняў?

Як мультымедыйныя тэхналогіі матывуюць вучняў?

29—30 лістапада ў Мінску пройдзе міжнародная спецыялізаваная навукова-тэхнічная выстава-форум «Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі» (ІTE-2017). 

Грамадства

Колькі працягнецца «мёртвы» сезон?

Колькі працягнецца «мёртвы» сезон?

Што стрымлівае развіццё турыстычна-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал».

Калейдаскоп

5 фільмаў супраць сезоннай хандры

5 фільмаў супраць сезоннай хандры

Раніца ўжо дыхае ў спіну зімовым холадам.