Вы тут

Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання да 11,5% гадавых


Праўленне Нацыянальнага банка Беларусі прыняло рашэнне аб зніжэнні з 13 верасня стаўкі рэфінансавання з 12% да 11,5% гадавых, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка.


Стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі ліквіднасці банкаў знізяцца з 14% да 13% гадавых.

Фактычная інфляцыя працягвае змяншацца. У жніўні 2017 года ў гадавым вымярэнні прырост спажывецкіх цэн ацэньваецца на ўзроўні крыху ніжэй за 6%, базавая інфляцыя — каля 5% у гадавым выражэнні.

Знаходжанне на працягу доўгага часу тэмпаў прыросту спажывецкіх цэн у вузкім дыяпазоне (6—6,5%) адлюстроўвае ўстойлівасць працэсаў запаволення інфляцыі і досыць высокую верагоднасць яе захавання на гэтым узроўні ў наступныя месяцы. Тэмпы росту грашовай прапановы застаюцца ўмеранымі (прырост сярэдняй шырокай грашовай масы ў ліпені 2017 года ў гадавым вымярэнні склаў 7,8%) і адпавядаюць попыту эканомікі на грошы на фоне аднаўлення дзелавой актыўнасці (валавы ўнутраны прадукт за студзень—ліпень вырас на 1,1%).

У цэлым чакаецца, што па выніках 2017 года прырост спажывецкіх цэн не перавысіць 7%. Магчымасці далейшага паступальнага зніжэння працэнтных ставак у эканоміцы будуць вызначацца верагоднасцю і велічынёй рэалізацыі інфляцыйных рызык, якія стрымліваюць дасягненне сярэднетэрміновай мэты па інфляцыі (не больш за 5% у 2020 годзе).

Стаўка рэфінансавання зніжаецца ў Беларусі сёмы раз з пачатку года. Так, з 18 студзеня яна знізілася з 18% да 17% гадавых, з 15 лютага — да 16% гадавых, з 15 сакавіка — да 15% гадавых, з 19 красавіка — да 14% гадавых, з 14 чэрвеня — да 13% гадавых, з 19 ліпеня — да 12% гадавых.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?