Вы тут

Апошні летні


Апошні летні

У ім няма традыцыйнай для  “Маладосці” лёгкасці і юнацкага запалу. На гэты раз сур’ёзныя аўтары ўздымалі сур’ёзныя тэмы.

Перш за ўсё трэба адзначыць артыкул “Паводле Пімена Панчанкі”, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння нашага Народнага паэта. Гэты своеасаблівы тэкст-экскурсія па музею юбіляра: Асабістыя рэчы паэта. Бела-блакітны кубак са сподачкам, акуляры і брытва, алоўкі, ручкі і нататнікі з запісамі, зробленымі яго рукой, фотаапарат, сувеніры з вандровак і ключыкі ад чамаданаў, гальштукі-стужкі з арнаментам, шэры пінжак... У адной вітрыне захоўваецца запэцканы чарніламі піянерскі гальштук, побач — разгорнутая кніжачка з вершам пра яго. Кранальную гісторыю пра тое, як расчуленая дзяўчынка на сустрэчы з паэтам у Бухары падбегла да яго і аддала яму свой гальштук, расказваецца тут заўсёды з асаблівым уздымам і выклікае асаблівы настрой. Напэўна, не толькі настрой, але і ўспаміны — у кожнага свае”. Ёсць нешта сімвалічнае ў тым, што пра колішняга галоўнага рэдактара “Маладосці” піша сённяшні галоўрэд часопіса. Вось яна, пераемнасць пакаленняў!

Між тым, жнівень парадаваў нас яшчэ адным юбілеем – 500-годдзем беларускай кнігі! Вельмі дарэчна да гэтай даты прыйшлася адмысловая тэматычная падборка паэзіі Людкі Сільновай. Ёсць там і такі верш:

Класіка  
Нагледзеўшыся тэленавінаў,  
старая адна ўсвядоміла  
непазбежнае і прашаптала:  
«Можа, хутка пачнецца 
праклятая гэта вайна,  
а я яшчэ ўсю  
сусветную класіку не прачытала…»

Адны – чытаюць класіку, іншыя – ствараюць яе. А як увогуле становяцца пісьменнікамі, і што рухае тымі, хто адмаўляецца ад спакойнага жыцця і з галавой нырае ў бязлітаснае мора айчыннай літаратуры? На гэтыя пытанні паспрабаваў адказаць Канстанцін Касяк, які дзеліцца з чытачом сваім досведам:“Пісаць мне захацелася тады, калі я пачаў рэгулярна прыходзіць на працу да сваёй маці — бібліятэкаркі. На паліцах стаялі кнігі, і я ўяўляў, што аднойчы абавязкова стану героем адной з іх. Я і цяпер веру ў тое, што рана ці позна гэта адбудзецца. Пісьменнікі тым і адрозніваюцца ад звычайных людзей: на працягу ўсяго свайго жыцця яны не толькі вераць у казкі, але і ствараюць іх. Прыдумляюць рэальнасць, як сапраўдныя фантазёры, у якой многія пасля і жывуць”.

Як ніхто іншы стварае ўласную рэальнасць Дзмітрый Рубін. Часам нават падаецца, што героі яго твораў жывуць па-суседству з персанажамі Франца Кафкі: “Ганначка любіла правіць. Летам у бабулі яна правіла котак, мух, кусты, мурашнікі. Мурашнікі было правіць найбольш цікава. Бо яны вельмі часта выходзілі за межы. Утваралі замежжа на нашай роднай зямлі. Ганначка карэктавала мурашыную колькасць. Агульную колькасць і колькасць членаў пэўных сацыяльных груп. Старанна абрывала лапкі, кааб працэнт мурашоў з недахопам ног прыблізіўся да сярэдняга ў краіне. Каб краіна была без замежных плям і магла ўпэўнена пісацца з вялікай К”.

Але зразумела, што гэта далёка не ўсё, што прыхавала пад сваёй вокладкай жнівеньская “Маладосць”. Падрабязней - толькі на старонках часопіса!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».