Вы тут

На што здольны разумны дом?


Шэсць тысяч беларусаў ужо карыстаюцца такой сістэмай


З дапамогай смартфона сёння можна не толькі падтрымліваць кантакты, сачыць за здароўем, аплачваць рахункі, але і «кантраляваць» уласны дом, рыхтаваць яго да з'яўлення жыхароў, наладжваючы камфортную тэмпературу, або, адкрываючы вокны, прадухіляць крадзяжы і нешчаслівыя здарэнні. Для выкарыстання тэхналогіі «разумны дом» патрабуецца спецыяльны датчык у доме/кватэры і ўсталяваная праграма на мабільным гаджэце.

Як толькі ўсе жыхары пакідаюць памяшканне, электрапрыборы і кандыцыянеры пераходзяць у энергазберагальны рэжым, дзякуючы чаму атрымаецца зменшыць выдаткі на электраэнергію прыкладна на 20%. Тэхналогія «разумны дом» засцерагае жыллё ад пажараў, затапленняў і газавых уцечак. Пры задымленні ўладальнік сістэмы атрымлівае апавяшчэнне на мабільны тэлефон. Таксама тэхналогія спалучаецца з сістэмай аховы бяспекі. Датчыкі сістэмы фіксуюць непажаданыя пранікненні на тэрыторыю. Спецыялісты сцвярджаюць, што колькасць кватэрных крадзяжоў такім чынам можна будзе знізіць на 70%, калі ўкараніць тэхналогію ў кожным доме. Дарэчы, не толькі ў доме, але наогул у офісах, складах, на прадпрыемствах. У будучым кампанія Huаwеі будзе развіваць тэхналогію ў прамысловых маштабах. Тым больш, «разумны дом» з'яўляецца часткай праекта «разумны горад». Інавацыя дазволіць з цягам часу кантраляваць работу бытавых сістэм у асобных шматкватэрных дамах.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».