Вы тут

«Беларусь 3» будзе адзначаць свята пісьменства цэлы месяц


Тэлеканал «Беларусь 3» прапануе далучыцца да святкавання Дня беларускага пісьменства. Але адзначаць яго плануецца не некалькі дзён, а цэлы месяц — новымі цікавымі праграмамі, звязанымі з беларускай літаратурай і кнігавыданнем.


Ужо праз тыдзень, 1 верасня, у эфір выйдзе спецыяльны святочны выпуск «Навін культуры» з Полацка, дзе будуць адбывацца асноўныя мерапрыемствы свята. Такія праграмы навін будуць з'яўляцца ў эфіры штодзень падчас святкавання. Гледачоў чакае серыя інтэрв'ю з вядомымі выдаўцамі, пісьменнікамі, літаратурнымі крытыкамі, а таксама пераможцамі Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Іх узнагародзяць менавіта ў гэтыя дні.

Сацыякультурны канал «Беларусь 3» падрыхтаваў цэлы шэраг знакавых праектаў. Так, у эфір выйдуць дакументальныя стужкі і тэматычныя праграмы па матывах твораў выдатных пісьменнікаў Янкі Маўра, Якуба Коласа, Івана Мележа, Івана Шамякіна.

Варта памятаць, што сёлета лейтматывам свята з'яўляецца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, таму гледачы пабачаць гісторыка-біяграфічны фільм «Я, Францыск Скарына» («Беларусьфільм», 1969 год). А 3 верасня ў эфіры тэлеканала адбудзецца прэм'ера дакументальнага фільма «Першадрук», знятага сёлета на «Беларусьфільме». Ды і само свята пісьменства ў гэтым годзе стане тэмай для новай кінастужкі. У дні, калі Полацк будзе прымаць шмат гасцей, зацікаўленых айчыннай літаратурай, канал «Беларусь 3» пачне ствараць дакументальны праект, які ў хуткім часе прэзентуюць публіцы.

Сярод прэм'ер верасня — цыкл «Нататкі на палях», які аб'яднае праграмы пра Францыска Скарыну, Міколу Гусоўскага, Паўлюка Багрыма, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Адама Міцкевіча, Янку Купалу, Якуба Коласа, Францішка Багушэвіча і многіх іншых выдатных творцаў. Распачне серыял праграма, прысвечаная Івану Мележу, якая выйдзе ў эфір ужо 2 верасня.

Нас чакае яшчэ адзін дакументальны серыял — чатырохсерыйны праект «Скарына». Абяцаюць, што гэта будзе не проста пералік фактаў пра жыццё і творчасць першадрукара, але ў першую чаргу погляд вучоных і журналістаў на шлях, дасягненні і белыя плямы ў біяграфіі Францыска Скарыны

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Некалі ў нашых вёсках людзі былі маладзейшыя. Ва ўсякім разе амаль усе яны трымалі кароў. 

Грамадства

Чаму амаладжэнне навуковых кадраў прынцыпова важнае?

Чаму амаладжэнне навуковых кадраў прынцыпова важнае?

На якім этапе трэба распачынаць выхаванне будучага даследчыка: у аспірантуры, магістратуры або яшчэ ў школе? 

Грамадства

Малых пацыентаў з арытміяй аперыруюць на базе РНПЦ дзіцячай хірургіі

Малых пацыентаў з арытміяй аперыруюць на базе РНПЦ дзіцячай хірургіі

Праведзеныя аператыўныя ўмяшанні — гэта надзея на радыкальнае вылечванне для тых, хто зараз з прычыны свайго захворвання прымае сур'ёзныя лекавыя прэпараты.

Грамадства

Як на школьных уроках вучаць арыентавацца ў медыясвеце?

Як на школьных уроках вучаць арыентавацца ў медыясвеце?

Сваім вопытам дзеляцца чэшскія спецыялісты.