Вы тут

Пражскае выданне Бібліі Скарыны 1517 года прадставяць у Мінску


Пражскае выданне Бібліі Скарыны 1517 года змогуць пабачыць беларусы на выставе ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, паведамілі ў музеі.


Унікальны помнік кнігадрукавання - Біблія Скарыны 1517 года прыбудзе ў Мінск з Масквы. Выданне прадаставіў для экспанавання Дзяржаўны гістарычны музей. У Беларусі такая кніга, на жаль, адсутнічае. Магчымасць убачыць рарытэт у беларусаў з'явілася дзякуючы арганізацыі выставы, якая прымеркавана да Дня беларускага пісьменства і 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Экспазіцыя "Беларусь: адраджэнне духоўнасці" ў Нацыянальным гістарычным музеі адкрыецца 7 верасня.

Расійскія калегі не толькі далі дазвол на экспанаванне рарытэту, але і адсканаваць асобныя старонкі, каб наведвальнікі мелі магчымасць пагартаць Біблію з дапамогай сучасных лічбавых тэхналогій. Віртуальная Біблія Скарыны ўжо папоўніла інтэрактыўную экспазіцыю Нацыянальнага гістарычнага музея. Прэзентацыя адбылася 24 жніўня. Усяго 23 старонкі унікальнага высокатэхналагічнага макета Бібліі Скарыны можна прачытаць, гартаючы старонкі рухамі рук у паветры.

Выстава "Беларусь: адраджэнне духоўнасці" знаёміць з гісторыяй узнікнення і функцыянавання рэлігій на тэрыторыі Беларусі. Адкрывае экспазіцыю раздзел, прысвечаны паганства. Самы вялікі раздзел пазнаёміць з асноўнымі рэлігіямі - праваслаўем, каталіцызмам, іудаізмам, ісламам, якія мірна суіснуюць у Беларусі. Выкарыстаны калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея і іншых музеяў, а таксама прыватных збораў: калекцыі археалогіі, абразоў, жывапісу, нацыянальнага касцюма, рукапісаў і старадрукаваных кніг, каштоўных металаў. Усяго ў экспазіцыю ўвойдуць больш за 400 помнікаў гісторыі і культуры, многія з іх будуць экспанавацца ўпершыню: пячатка Еўфрасінні Полацкай XII стагоддзя, сценапіс Праабражэнскай царквы Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку XIX стагоддзя, унікальная калекцыя сярэбраных кідушных куфляў, алтарная каталіцкая жывапіс.

Заключны раздзел прысвечаны кніжнай культуры і дзейнасці беларускага асветніка-гуманіста Францыска Скарыны. На выставе будуць прадстаўлены інтэрактыўныя элементы, у прыватнасці, друкаваны станок, з дапамогай якога кожны зможа вырабіць копію гравюры Скарыны.

Выстаўка арганізавана пры фінансавай падтрымцы ААТ "Прыёрбанк" і кампаніі Japan Tobacco International у Беларусі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».