Вы тут

Фотаслова Яўгена Пясецкага


Навукоўцам-разумнікам дзячу я —

Вынаходзяць яны з году ў год.

Тэлеграф, тэлефон, тэлебачанне...

Кажуць, вынайдуць тэлепорт.

Дазваніцца ў вёску любую

Можаш з Арктыкі ці з Гвінеі.

— Прывітанне! Ты чуеш? — Чую!

— Як там маці? Як сад квітнее?

Твой званок мяне ў пушчы знойдзе,

На арбіце мяне дагоніць...

Акадэмік «на сувязь выходзіць»,

Першакурснікі «тэлефоняць».

Дзіцяняткі мабільнікі маюць,

Але што ж гэта будзе далей?

Людзі ноччу і днём размаўляюць,

А дамовіцца ўсё цяжэй!

Ўсё цяжэй уявіць пачутае

І пачутае зразумець.

Чалавецтва глухое пакутуе —

Дайце рады яму ацалець!

Хай прадоўжыцца век электронны,

Але я загадаю жаданне:

Каб пачуліся без тэлефонаў

І ўсё зразумелі зямляне.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.