22 Верасень, субота

Вы тут

Беларуская дэлегацыя працягвае работу на Пекінскай кніжнай выстаўцы


Дэлегацыя беларускіх кнігавыдаўцоў і распаўсюджвальнікаў кнігі працягвае сваю работу на Пекінскай кніжнай выстаўцы, якая праходзіць у сталіцы КНР. 

Сярод іншых сустрэч з выдаўцамі і пісьменнікамі Кітая варта адзначыць сяброўскую размову з дырэктарам выдавецтва “Jieli Publishing House Co., Ltd” спадаром Бэй Бінгам і генеральным дырэктарам Кітайскага таварыства па калектыўнаму кіраванню аўтарскімі правамі на літаратурныя творы спадаром Чжна Хунба. Спадар Бэй Бінг, які заўсёды на розных кніжных выстаўках цікавіцца станам дзіцячага кнігавыдання ў Беларусі, звярнуў увагу на шэраг выданняў “Мастацкай літаратуры”, “Адукацыі і выхавання”, “Пачатковай школы”, іншых беларускіх дзяржаўных выдавецтваў, кнігі якіх прадстаўлены на беларускім стэндзе Пекінскай кніжнай выстаўкі. 

Нам бы хацелася болей кантактаваць з беларускімі дзіцячымі пісьменнікамі на прадмет перакладу іх твораў на кітайскую мову, -- заўважыў Бэй Бінг. – Думаю, што сёння дастакова многа маладых людзей у Беларусі валодаюць кітайскай мовай. Мы хацелі б бачыць іх перакладчыкамі для нашага выдавецтва. А таксама мы чакаем кнігу пра Беларусь, напісаную наўмысна для юных чытачоў Кітая. У сваю чаргу, магчыма, якому з беларускіх выдавецтваў і прыйшлася б даспадобы кніга кітайскага пісьменніка, напісаная менавіта для беларускіх дзетак пра Кітай. Я ўжо не ўпершыню выказваю такую думку. І спадзяюся, што яна павінна спраўдзіцца. 

Алесь КАРЛЮКЕВІЧ

Кітай, г. Пекін

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.