Вы тут

Раім схадзіць


Тыдзень грузінскай кухні, лабірынт у кукурузным полі, лекцыя "Закінутыя сядзібы Беларусі" – афіша «Звязды» з 28 жніўня па 3 верасня.


Тыдзень грузінскай кухні

Дзе:  Мінск, вул. Зыбіцкая

Калі: 28 жніўня - 2 верасня

Колькі каштуе: залежыць ад замовы

9 устаноў з вуліцы Зыбіцкай далучацца да шашлык-маркету і прадставяць сваё, аўтарскае бачанне "караля" летніх пікнікоў і традыцыйнай грузінскай кухні.Міні-шашлыкі, максі-шашлыкі, шашлыкі для вегетарыянцаў і тых, хто не любіць свініну, хмельныя і нават фруктовыя - цана сэта ўсяго 7 рублёў. Удзельнічаюць: "ДонКофеОн”, “Жигули”, “Хороший год”, “Дэпо#2”, “Клумба”, “Оливье”, “Чердак”, “На пляже”, “Кофеберри”. Наклейка на дзвярах кафэ або бара падкажа, дзе вас сустрэнуць з грузінскім гасціннасцю.


Стрыт-арт фестываль Vulica Brasil

Дзе: Мінск, вул. Кастрычніцкая

Калі: 17 жніўня - 3 верасня

Колькі каштуе: бясплатна

Беларуска-бразільскі фестываль урбан-арта VULICA BRASIL праходзіць у Мінску ўжо чацвёрты год запар. Асаблівую ўвагу арганізатары надаюць наведванню дзіцячага дома ў горадзе Чэрвень 31 жніўня. Праграма Фестывалю і іншая падрабязная інфармацыя на vulica-brasil.by


Лабірынт у кукурузным полі

Дзе: аграпарк забаваў "Кукуполіс", Дзяржынскі раён, хутар Лізавецін

Калі: 19 жніўня - 29 кастрычніка

Колькі каштуе: ад 4 да 7 рублёў. Для дзяцей да 7 гадоў - бясплатна

Гасцям парку прапануецца прайсці шэраг пікетаў у кукурузным лабірынце і знайсці з яго выхад. Лабірынт мае некалькі ўзроўняў складанасці, і каб прайсці яго цалкам, трэба быць эрудзіраваным, спрытным і адважным. Праходзіць квэст можна аднаму ці з камандай. На выхадзе кожны атрымае памятную ўзнагароду першапраходцы Кукуполіса, а лепшыя - заахвочвальны прыз. Кукурузны квэст будзе цікавы як дзецям, так і дарослым, дзе тыя ў гульнявой форме атрымаюць або правераць веды пра гісторыю і культуру Беларусі.


Кінавелашпацыр: прэм'ера экскурсіі

Дзе: Дом Фішара

Калі: 30 жнўіня, 15:30

Колькі каштуе: ад 8 рублёў 50 капеек да 12 рублёў

Новая велаэкскурсія "Менскага велашпацыра" пройдзе па самых "кіношных" мясцінах горада. Тут можна будзе знайсці адказы на шэраг пытанняў. Калі і дзе з'явіліся першыя кінатэатры? Што і дзе здымалася ў беларускай сталіцы? А таксама многія іншыя цікавосткі сталічнага кінажыцця. Прэм'ера экскурсіі будзе аздоблена сапраўдным эксклюзівам - наведваннем патаемных сховаў легендарнай кінастудыі "Беларусьфільм".


Мафія ў музеі

Дзе: Музей гісторыі тэатра і музыкі - Мінск, зав. Музычны, 5

Калі: 30 жнўіня, 16:00

Колькі каштуе: 2 рублі 50 капеек

На працягу ўсяго лета кожную сераду ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры будзе праходзіць ролева-псіхалагічная гульня "Мафія". Гэта ўсім добра вядомая гульня для дарослых з добрым пачуццём гумару, навыкамі падману і маніпуляцыі. Папярэдні запіс па тэлефоне +375-17-220-26-67.


Урокі падарожжаў. Закінутыя сядзібы Беларусі

Дзе: Дом Фішара

Калі: 31 жніўня, 19:00

Колькі каштуе: 5 рублёў

У рамках праекта Урокі падарожжаў ў Доме Фішара пройдзе сустрэча з аўтарамі блога Poshyk_info. Тэмай сустрэчы стане "Падарожжы па Беларусі. Закінутыя сядзібы". Poshyk_info - гэта блог пра Беларусь, падарожжы і людзей. Аўтары праекта падарожнічаюць па незвычайных месцах краіны, здымаюць фота і відэа славутасцяў.


Дабрачынны прабег

Дзе: Лошыцкі парк

Калі: 3 верасня, 10:30

Колькі каштуе: бясплатна

Прабег у 10 км прабег прымеркаваны да Сусветнага дня дабрачыннасці. Мэты прабегу - здаровы лад жыцця, добры настрой, падтрымка актыўнасці людзей з інваліднасцю, інфармаванне пра Міжнародны дзень дабрачыннасці, дабрачынны збор на арганізацыю работы спортклуба для дзяцей з інваліднасцю ў халодны перыяд 2017-2018 гг. Рэгістрацыя на www.wingsangels.by да 12.00 2 верасня. Дабрачынныя ахвяраванні - на wingsangels.by/#blagvznos


Адкрытыя ўрокі замежных моў

Дзе: Школа замежных моў "Moonlight", Мінск, вул. Казлова, 1

Калі: 29 і 30 жніўня, 18:20 і 19:30

Колькі каштуе: бясплатна

У аўторак і сераду пройдуць адкрытыя ўрокі англійскай мовы для ўсіх жадаючых. Урокі будуць даступныя для ўсіх узроўняў, каб кожны змог знайсці тое, што яму трэба. Запіс на адкрытыя ўрокі ажыццяўляецца па тэлефонах + 375-29-706-11-34 і + 375-44-576-54-18 або па электроннай пошце contact@mlight.by. Працягласць адкрытага ўрока - 1 гадзіна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».