Вы тут

Мінчанін выкінуў сабаку з пятага паверха


Супрацоўнікамі Фрунзенскага РУУС сталіцы затрыманы 28-гадовы мінчанін, які падазраецца ў жорсткім абыходжанні з сабакам, якое прывяло да смерці жывёлы.


У суботу каля поўдня ў міліцыю патэлефанавалі грамадзяне і паведамілі, што невядомы з акна пятага паверха дома па вуліцы Скрыпнікава выкінуў сабаку. Ад атрыманых траўмаў жывёла памерла на месцы. Міліцыянеры ўстанавілі, што ў кватэры знаходзіліся трое: гаспадыня і двое яе знаёмых, якія распівалі спіртныя напоі. Прычынай такога жорсткага ўчынку стала тое, што сабака справіў свае патрэбы на падлогу.

У дачыненні да затрыманага мужчыны распачата крымінальная справа па артыкуле 339-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Жорсткае абыходжанне з жывёламі»). Раней грамадзянін прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за махлярства.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».