Вы тут

Чаму спілавалі ліпы?


У рэдакцыю звярнулася жыхарка Мінска Ірына Вароніна. У сваім лісце яна расказала, што для будаўніцтва жылога 10-павярховага дома па вуліцы Уфімскай выезд з аб'екта рабочых машын зрабілі праз зялёную зону каля дома №20 па вуліцы Магілёўскай. Акрамя таго, падчас падрыхтоўкі да будаўніцтва пачалі пілаваць старыя ліпы ў раёне вул. Талстога. Па словах Ірыны Анатолеўны, гэтыя дрэвы засталіся амаль адзінай зялёнай тэрыторыяй для мясцовых жыхароў. «Ліпы дасталіся нам у спадчыну ад вуліцы Талстога, калі пад знос ішлі старыя дамы. Ліпы старыя, але вельмі прыгожыя. Гэта адзіны аазіс для жыхароў нашых дамоў, бо пад нож пусцілі дрэвы па вуліцы Жукоўскага ў сувязі з будаўніцтвам метро», — напісала спадарыня Вароніна.


Як паведамілі ў камітэце архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, у раёне вуліц Магілёўскай, Уфімскай прадугледжана будаўніцтва аднасекцыйнага 10-павярховага жылога дома з падземнай гараж-стаянкай на 44 машына-месцы і паркоўкай на 17 машына-месцаў на месцы зносімых будынкаў былога ваенкамата. Таксама запраектаваны дзіцячая пляцоўка, пляцоўка адпачынку, азеляненне і размяшчэнне малых архітэктурных формаў.

— Згодна з п. 9.2.1 ТКП 45-3.01-116-2008, удзельная вага азелянення тэрыторый у межах тэрыторыі жылой і змяшанай забудовы павінна складаць не менш за 25%. У межах работ на аб'екце ўзровень азелянення складае 35,18%, што значна перавышае нарматыў, — расказаў дырэктар ТАА «Тапас» Сяргей Ставер. — Колькасць зялёных насаджэнняў, якія высякаюцца пры будаўніцтве аб'екта, і колькасць кампенсацыйных пасадак і выплат узгоднены з УП «Зелянбуд Кастрычніцкага раёна г. Мінска». Арганізацыя руху транспарту на перыяд будаўніцтва ўзгоднена з УДАІ г. Мінска і ЗАТ «ТПС-Цэнтр».

Па інфармацыі камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, таксацыйным планам прадугледжана высечка 46 і захаванне 13 дрэў. Кампенсацыйныя пасадкі склалі 96 дрэў і 6 кустоў.

— Таксама адзначаем, што будаўніцтва дома вядзецца на месцы пустога і састарэлага адміністрацыйнага будынка, знос якога адбыўся за кошт забудоўшчыка. У кампаніі ўпэўнены, што горад павінен працягваць сваё арганічнае развіццё, а на змену старым забытым будынкам — прыходзіць сучасныя аб'екты. Дарэчы, аўтарскі архітэктурны праект аб'екта дазволіць яму гарманічна ўпісацца ў існуючую забудову і павысіць агульную прэзентабельнасць квартала, які знаходзіцца ў цэнтральнай частцы сталіцы. Не варта забываць і пра тое, што будаўніцтва любога жылога дома нясе ў сабе ў тым ліку сацыяльную функцыю. Мы выдатна разумеем пазіцыю некаторых мясцовых жыхароў, якія звыкліся з цяперашнім ландшафтам і працівяцца любым зменам, аднак гарманічнае развіццё нашай сталіцы не можа ісці адпаведна з пажаданнямі асобных грамадзян. Для цэнтральнай часткі сталіцы гэты момант асабліва актуальны, — адзначылі ў ТАА «Тапас».

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце» выдаленне, перасаджванне аб'ектаў расліннага свету дапускаюцца ў выпадку будаўніцтва, калі зацверджанай ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку праектнай дакументацыяй прадугледжваюцца выдаленне, перасадка аб'ектаў расліннага свету.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.