Вы тут

Папкоў: Патэнцыял Аршанскага раёна пакуль не да канца выкарыстаны


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Папкоў узяў удзел у пасяджэнні Аршанскага райвыканкама.


Падчас яго былі разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту раёна за першае паўгоддзе 2017-га, а таксама рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016—2020 гады ў кірунку сацыяльнай інтэграцыі і падтрымкі інвалідаў і пажылых людзей.

Выступаючы на пасяджэнні, Аляксандр Папкоў адзначыў, што Аршанскі раён з'яўляецца адным з валаўтваральных у галіне, аднак узровень яго развіцця і ўклад у эканоміку павінен быць больш значным. Кіраўніцтву райвыканкама рэкамендавана ўдзяліць асаблівую ўвагу павышэнню канкурэнтаздольнасці рэгіёна, нарошчванню аб'ёмаў і эфектыўнасці вытворчасці тавараў і паслуг, развіццю малога і сярэдняга бізнесу, сельскагаспадарчых арганізацый, стварэнню новых працоўных месцаў.

Таксама старшыня камісіі наведаў Багушэўскі сельсавет Сенненскага раёна, дзе абмяркоўваліся перспектывы развіцця гарадскога пасёлка Багушэўск.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Як робіш, так і маеш

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».