25 Верасень, аўторак

Вы тут

Індыйская фармацэўтычная кампанія мае намер супрацоўнічаць з Беларуссю


У найбліжэйшыя гады ў нашай краіне павінна з'явіцца сумеснае індыйска-беларускае прадпрыемства па вытворчасці лекаў. Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі фармацэўтычных кампаній абодвух бакоў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч заслухаў, у якім кірунку развіваецца супрацоўніцтва.


— Мы актыўна займаемся развіццём нашага прадпрыемства «Акадэмфарм», і можна сказаць, што ўжо створаны дастаткова магутны фармацэўтычны кластар, — запэўніў галоўны інжынер рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Акадэмфарм» Міхаіл Гаўрылаў. — Наш калега і прадстаўнік індыйскага боку доктар Лаліт прыехаў з добрай навіной: індыйская кампанія дала згоду на сумеснае супрацоўніцтва. Ужо з'явілася вельмі цікавая прапанова па стварэнні шэрагу новых прэпаратаў. Таму гэты кірунак супрацоўніцтва падаецца надзвычай важным, асабліва калі вытворчасць удасца наладзіць.

Дырэктар кампаніі «Чакані-Фарма» доктар Лаліт Чакані ў сваю чаргу пацвердзіў, што індыйскія фармацэўты зацікаўленыя сумесным праектам і ў будучыні гатовыя прапанаваць да вытворчасці новыя, яшчэ больш дзейсныя прэпараты.

Рагнеда ЮРГЕЛЬ

yurgel@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Праектам зацікавіліся

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Этнафэст стаў вядомым далёка за межамі Беларусі. 

Спорт

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Грамадзянская паніхіда працягвалася больш за дзве гадзіны ў "Барысаў-Арэне".

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.