Вы тут

Як «беларускія ястрабы» ў небе ляталі


У Шчучыне адзначылі 500-годдзе з моманту заснавання і 55 гадоў з часу надання статуса горада.


На свята сабраліся не толькі гараджане, але і турысты з усёй Беларусі і замежжа. На ўрачыстым адкрыцці Федэрацыя прафсаюзаў узнагародзіла працоўныя дынастыі, а ансамбль «Песняры» надаў мерапрыемству святочны настрой. Удзельнікамі парада сталі і байкеры ХІ Лідскага байк-фестывалю — яны праехалі па горадзе святочнай калонай.

На мясцовым возеры адбыліся абласныя спаборніцтвы па грэблі на байдарках і каноэ. Каб развіваць гэты кірунак, мясцовыя ўлады зрабілі жыхарам «царскі» падарунак — набылі для Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі восем новых байдарак. Цяпер юныя спартсмены змогуць стварыць сваю каманду і прымаць удзел у рэгатах. Дарэчы, некалькі гадоў таму, падчас свята беларускага пісьменства, падарунак быў зроблены і самому гораду — рэстаўрыраваны прыгожы палац Друцкіх-Любецкіх, дзе зараз і размясціўся дзіцячы цэнтр творчасці.

Шчучын — горад авіятараў. Сапраўдны клас паказалі спартсмены-парашутысты з каманды «Беларускія ястрабы». Вышэйшы пілатаж прадэманстравалі лётчыкі вучэбна-баявых самалётаў на малой вышыні. Трэба адзначыць, што ў горадзе сабрана нямала музейных экспанатаў, звязаных з авіяцыяй. У Шчучыне вырашылі аднавіць гэты кірунак і зрабіць яго адметнай «фішкай» горада.

У святкаванні прынялі ўдзел госці з суседняга Варэнскага раёна Літвы. Старшыня самакіравання раёна Альвідас Вярбіцкас адзначыў святочную атмасферу старажытнага Шчучына, які значна пахарашэў за апошні час. Паміж Шчучынам і Варэнай існуе добры вопыт сумесных праектаў, ёсць патэнцыял і для далейшага супрацоўніцтва.

Святочныя мерапрыемствы ў Шчучыне доўжыліся два дні. Працавалі музеі, гандлёвыя пункты, горад майстроў, інтэрактыўныя дзіцячыя, творчыя і канцэртныя пляцоўкі. Завяршыў свята вячэрні феерверк.

Маргарыта УШКЕВІЧ

margo@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».