Вы тут

У Лёзненскім раёне добраўпарадкавалі лес, дзе гуляў Шагал у дзяцінстве


У Лёзненскім раёне — аграгарадку Адаменкі — добраўпарадкавалі лес, дзе гуляў Марк Шагал у дзяцінстве. Па беразе рэчкі Машна цяпер з задавальненнем шпацыруюць бацькі з дзецьмі, пенсіянеры. Дарэчы, мясцовыя жыхары актыўна дапамагалі наводзіць парадак. Таму зону адпачынку ў прамым і пераносным сэнсе і можна назваць «народнай».


Стар­шы­ня Лёз­нен­ска­га сель­вы­кан­ка­ма Свят­ла­на Пу­ка­ва.

Дзіўная аўра

Старшыня Лёзненскага сельвыканкама Святлана ПУКАВА кажа, што галоўным ініцыятарам навядзення чысціні стаў мясцовы жыхар. Віктар Грыбаў узначальвае Лёзненскае ўнітарнае прадпрыемства ЖКГ. Родам адсюль. Вярнуўся на малую радзіму з Мінска. Там працаваў на адказнай пасадзе ў арганізацыі, якая займаецца добраўпарадкаваннем. За некалькі гадоў, якія жыве на Лёзненшчыне, камунальнікі пад яго кіраўніцтвам многа добрага зрабілі. Пасёлак і наваколлі значна папрыгажэлі.

У Адаменках ён жыве ў доме, які знаходзіцца на тэрыторыі былой панскай сядзібы. Дарэчы, у мясцовага памешчыка быў сад, а яблыкі ён адпраўляў у Санкт-Пецярбург. У садзе працавалі аж сем садоўнікаў.

— На плытах сплаўляў садавіну да чыгункі. А яшчэ млын на беразе ракі стаяў. Камерцыйнай дзейнасцю займаўся чалавек з размахам, — удакладняе Віктар Грыбаў.

Калі я спытаў, чаму ён вырашыў пасяліцца ў глыбінцы, Грыбаў нагадаў словы Прэзідэнта, які неаднойчы заклікаў суграмадзян вяртацца ў родныя месцы, працаваць на зямлі, зарабляць на продажы сельскагаспадарчай прадукцыі, займацца прыватнай справай.

Від на ле­са­пар­ка­вую зо­ну.

Дом Грыбава ўражвае сваёй прыгажосцю. Навокал — дзівосны пейзаж. Прыгожая рэчка, на якой жывуць вадаплаўныя птушкі, лес, гарызонты... А пару гадоў таму тут было, мякка кажучы, не зусім. Смецце валялася ўсюды. Яго вывозілі некалькі грузавікоў, калі наводзілі парадак.

Дарэчы, юны Шагал быў частым госцем у панскім доме. Нават сталаваўся тут. (Пра гэта ўспаміналі тыя, хто быў з ім знаёмы асабіста.)

Недалёка ад гэтага цудоўнага месца зрабілі спартыўную пляцоўку, папярэдне прыбраўшы звалку.

— Рэзалі трубы і варылі канструкцыі работнікі ЖКГ. Усталёўвалі — ратавальнікі з РАНС. Землякі, у якіх ёсць дзеці, у вольны час прыходзілі збіраць камяні і прыбіраць, — расказвае старшыня сельвыканкама.

Дом на тэ­ры­то­рыі бы­лой пан­скай ся­дзі­бы.

Тут быў Шагал

У Лёзне мясцовая ўлада ўвогуле многае робіць па «шагалаўскай» тэматыцы.

— Тое, што Шагал адлюстраваў на сваіх палотнах Лёзна і наваколлі, перш за ўсё Завольшу, тое, што з яго карцін на нас глядзяць асобы лёзненцаў, а ў нашай зямлі ляжаць яго блізкія, назаўсёды зрабіла Лёзна шагалаўскім, — падкрэсліваюць у Лёзненскім ваенна-гістарычным музеі.

Майстар, калі стаў вядомы, з цеплынёй успамінаў мястэчка. Нямала твораў ён прысвяціў Лёзну.

«Як я любіў прыязджаць у Лёзна... Гарадок — як на малюнку. Усё на сваіх месцах: домікі, рэчка, мост, дарога... І высокая белая царква на галоўнай плошчы...» — напісаў Марк Шагал у кнізе «Маё жыццё».

Нядаўна на месцы царквы ўсталявалі цікавы памятны знак. У 2013 годзе на цэнтральнай вуліцы Леніна, каля музея, адбылося адкрыццё помніка-бюста знакамітага мастака. На адкрыцці прысутнічаў пасол Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал. Гэта адно з самых прыгожых месцаў у райцэнтры.

У самім музеі сярод экспанатаў ёсць і шагалаўскія. Рэпрадукцыі, фотаздымкі. Ёсць і спісы тутэйшых з прозвішчам Шагал — яго блізкіх і дальніх сваякоў.

Тут перыядычна бываюць іншаземцы. Часцей за ўсё, тыя, хто цікавяцца творчасцю Шагала, абавязкова пасля Віцебска наведваюць Лёзна. Прыезджыя адзначаюць утульнасць і прыгажосць населенага пункта.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

рukshаnskі@zvіаzdа.bу

Лёзненскі раён — Віцебск

Загаловак у газеце: Добраўпарадкаванне... з «шагалаўскім ухілам»

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.