Вы тут

Што такое самасцвярджальныя паводзіны?


Навучыцца «пастаяць за сябе» — вялікі крок да таго, каб вызваліцца ад незадаволенасці сабой, прыніжэння і гневу. Упэўненыя паводзіны яшчэ не азначаюць, што мы можам ставіць сябе вышэй за іншых. Кожны чалавек мае права быць свабодным і адстойваць свае правы, паважаючы ў той жа час правы іншых.


— Калі мы будзем практыкаваць самасцвярджальныя паводзіны, то атрымаем важкі бонус — пазбавімся сімптомаў гастрыту, астмы, галаўнога болю, агульнай стомленасці, — кажа псіхолаг Мінскага гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Настасся ХНЫКАВА. — Нервовае напружанне і хваляванні, уласцівыя людзям пасіўным або агрэсіўным, часта з'яўляюцца прычынай падобных хвароб, і, наадварот, гэтыя сімптомы знікаюць у тых, хто вучыцца дастойна абараняць свае інтарэсы. Існуе мадэль самасцвярджальных паводзінаў і ў процівагу ім — маніпулятыўная прадузятасць, якая блакіруе гэтыя правы. Вось, напрыклад,  «Я маю права ацэньваць уласныя паводзіны, думкі і эмоцыі і адказваць за іх наступствы». А вось якой фразай можна апісаць маніпуляцыю з гэтым правам: «Я не павінен сам, незалежна ад іншых ацэньваць сябе і свае паводзіны. Ацэньваць і абмяркоўваць маю асобу павінен не я, а нехта больш мудры і аўтарытэтны»...

Замест самасцвярджальнага «Я маю права не прасіць прабачэння і не тлумачыць свае паводзіны» мы можам думаць: «Я адказваю за свае паводзіны перад іншымі, пажадана, каб я тлумачыў усё, што раблю, прасіў прабачэння перад імі за свае ўчынкі».

Замест «Я маю права самастойна абдумаць, ці адказваю я наогул або да нейкай ступені за рашэнне праблем іншых людзей» — «У мяне больш абавязацельстваў у дачыненні да некаторых устаноў і людзей, чым да сябе. Трэба ахвяраваць маёй уласнай годнасцю і прыстасавацца».

Замест «Я маю права змяніць сваё меркаванне» — «Калі я ўжо выказаў нейкае меркаванне, то яго ўжо ніколі нельга мяняць. Я павінен папрасіць прабачэння або прызнаць, што памыліўся. Гэта будзе азначаць, што я некампетэнтны і няздольны нешта вырашаць».

Замест «Я маю права памыляцца і адказваць за свае памылкі» — «Мне нельга памыляцца, а калі я зраблю памылку, то павінен адчуваць сябе вінаватым. Пажадана, каб мяне і мае рашэнні кантралявалі».

Замест «Я маю права сказаць «не ведаю» — «Пажадана, каб я мог адказаць на любое пытанне».

Замест «Я маю права быць незалежным ад добразычлівасці астатніх і ад іх добрага стаўлення да мяне» — «Пажадана, каб людзі ставіліся да мяне добра, каб мяне любілі, я маю ў іх патрэбу».

Замест «Я маю права прымаць нелагічныя рашэнні» — «Пажадана, каб я трымаўся логікі, рацыянальнасці і абгрунтаванасці ва ўсім, што я раблю. Разумнае толькі тое, што лагічнае».

Замест «Я маю права сказаць «я цябе не разумею» — «Я павінен быць уважлівым і адчувальным да патрэб навакольных, я павінен «чытаць іх думкі». У выпадку, калі я гэта рабіць не буду, я — бязлітасны невук, і ніхто мяне не будзе любіць».

Замест «Я маю права сказаць «мяне гэта не цікавіць» — «Я павінен імкнуцца ўважліва і эмацыянальна ставіцца да ўсяго, што адбываецца ў свеце. Напэўна, мне гэта не ўдасцца, але я павінен імкнуцца дасягнуць гэтага з усіх сіл. Іначай я чэрствы, абыякавы».

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Быць сабой

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

«Лічбавыя жулікі», якія здымаюць грошы з чужых банкаўскіх карт, звычайна маскіруюцца пад інтэрнэт-рэсурсы, вартыя даверу.

Культура

Януш Вішнеўскі не адчувае сябе пісьменнікам і шукае сюжэты на BlaBlaCar

Януш Вішнеўскі не адчувае сябе пісьменнікам і шукае сюжэты на BlaBlaCar

Януш Вішнеўскі не адчувае сябе пісьменнікам і шукае сюжэты на BlaBlaCar.

Грамадства

Транспарт вялiкага горада. Пра новыя маршруты, электробусы i трэцюю лiнiю метро

Транспарт вялiкага горада. Пра новыя маршруты, электробусы i трэцюю лiнiю метро

 У Мiнску цяпер працуе 199 маршрутаў аўтобусаў, восем — электробусаў, 89 — тралейбусаў, восем — трамваяў.