Вы тут

Кіраўнік дзяржавы правёў перагаворы з высокай дэлегацыяй з Судана


Візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Судан у студзені бягучага года называюць гістарычным. Прычым самі суданцы. Па выніках значна актывізавалася ўзаемадзеянне па лініі міністэрстваў і ведамстваў, а таксама асобных прадпрыемстваў дзвюх краін. Такім чынам, першае паўгоддзе стала этапам для вызначэння, над чым нашым краінам найбольш цікава і карысна працаваць сумесна. Цяпер жа настаў час рэалізацыі задумак.


З візітам у нашай краіне знаходзіцца дэлегацыя з Судана на чале са старшынёй Нацыянальнай асамблеі гэтай краіны Ібрагімам Ахмедам Амерам. Разам з парламентарыямі да нас прыехалі прадстаўнікі ўрада, а таксама бізнесмены.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: у Беларусі візіт такой прадстаўнічай дэлегацыі разглядаюць як працяг двухбаковага дыялогу, пачатага ў студзені 2017 года.

— Вельмі важна, што дасягнутыя тады дамоўленасці паспяхова выконваюцца, — адзначыў Прэзідэнт. — Я неаднаразова звяртаў увагу кіраўнікоў беларускіх міністэрстваў, рэгіёнаў і прадпрыемстваў на неабходнасць стараннай прапрацоўкі шляхоў актывізацыі ўзаемадзеяння з вашай краінай. Пры гэтым неабходна, каб нашы канструктыўныя палітычныя адносіны адлюстраваліся ў канкрэтных рэзультатах гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Па словах беларускага лідара, у цяперашні час узровень беларуска-суданскага міждзяржаўнага ўзаемадзеяння ўзрос. За апошнія паўгода візіты ў Хартум здзейснілі беларускія дэлегацыі самага высокага ўзроўню. Яны разгледзелі пытанні супрацоўніцтва ў сферах энергетыкі, нафты і газу, прыродных рэсурсаў, геалогіі, сельскай гаспадаркі, дрэваапрацоўкі, лёгкай прамысловасці, будаўніцтва і міжбанкаўскага супрацоўніцтва.

— Гэта быў этап вызначэння сумесных праектаў і прадметнага абмеркавання шляхоў іх рэалізацыі, які можна лічыць завершаным, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Зараз не марудзячы важна прыступіць да выканання намечаных планаў. Беларусь усур'ёз настроена на паспяховае ўвасабленне сумесных праектаў з Суданам у названых сферах. Мы разлічваем, што ў кіраўніцтва вашай краіны аналагічны падыход, і гэтыя планы займеюць падтрымку суданскіх парламентарыяў.

Наш бок падрыхтаваў для дэлегацыі даволі насычаную праграму, якая ўключае ў сябе як сустрэчы з афіцыйнымі асобамі Беларусі, так і наведванне нашых асноўных прамысловых, сельскагаспадарчых, навукова-вытворчых пляцовак.

— Мы спадзяёмся, што падчас знаёмства з Беларуссю вы зможаце ў поўнай меры адчуць эканамічны, прамысловы, навуковы, культурны патэнцыял нашай краіны. Абсалютна ўпэўнены, што ваш цяперашні візіт у Мінск адкрые новыя перспектывы беларуска-суданскага ўзаемадзеяння, — сказаў Прэзідэнт.

Ібрагім Амер падзякаваў беларускаму лідару за цёплы прыём і перадаў прывітанне ад Прэзідэнта Судана.

Падчас сустрэчы ў Палацы Незалежнасці разглядаліся розныя кірункі супрацоўніцтва. Найбольш перспектыўныя і цікавыя для абедзвюх дзяржаў — прамысловая кааперацыя, сельская гаспадарка, адукацыя.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Гісторыя робіцца зараз

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?