Вы тут

Шляхам арыгамі


Выстаўка арыгамі «Шлях да саторы» пачала працаваць у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры». Саторы — гэта адчуванне прасвятлення, унутранае персанальнае перажыванне досведу спасціжэння сапраўднай прыроды, чалавека. Кажуць, што атрымаць такі значны духоўны досвед можна толькі на сутыкненні з будзённасцю, праз сувязь з побытавамі рэчамі. Мастацтва арыгамі — спосаб спазнаць стан саторы.


На выстаўцы «Шлях да саторы» прадстаўленыя работы Дзмітрыя Лысюка — майстра арыгамі, двухразовага пераможцы Міжнароднай алімпіяды па арыгамі (у 2011 і 2015 гг.). У Беларусі амаль няма іншых творцаў у гэтым кірунку, але экспазіцыя паказвае: арыгамі — цікавае для беларусаў мастацтва. У галерэі сабраныя работы майстра, створаныя ў перыяд з 2010 года да цяперашняга часу. Акрамя класічнага арыгамі, творчасць Дзмітрыя Лысюка ахоплівае мазаікі, кусудамы, а таксама мастацкія фатаграфіі з выявамі яго работ.

— У дзяцінстве ўсе мы рабілі бомбачкі, самалёцікі — гэта пачатковы, прымітыўны ўзровень арыгамі, — распавёў Дзмітрый Лысюк. — Займацца арыгамі прафесійна пачаў амаль выпадкова. Аднойчы ўбачыў прыгожыя вырабы, а потым падумаў: чаму б не паспрабаваць? Знайшоў у інтэрнэце некалькі дыяграм (яны ёсць у вольным доступе), відэаўрокі: цяпер усяму можна навучыцца самастойна, было б жаданне.

Ганаровым госцем выстаўкі стаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Японіі ў Беларусі Хірокі Такунага. Спадар Такунага заўважыў, што ўпершыню наведвае падобную імпрэзу ў Мінску і шчыра ўражаны надзвычай высокім узроўнем майстэрства аўтара работ. Акрамя ўласна распрацаваных арыгамі, Дзмітрый Лысюк прадэманстраваў вырабы, выкананыя па мадэлях аматараў папяровага мастацтва з розных краін. Такім чынам, госці экспазіцыі пазнаёміліся з сусветнымі тэндэнцыямі.

Аматары японскага мастацтва могуць ацаніць майстэрства беларускага арыгамі ў галерэі «Універсітэт культуры» да 31 жніўня.

Дар’я ЧАРНЯЎСКАЯ

Фота Кацярыны Аляксеевай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».