Вы тут

Акцыі «Дні зніжак» пройдуць у верасні ў гандлёвых арганізацыях Мінска


Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.


Так, ААТ "ЦУМ Мінск" 7, 9, 16, 23, 30 верасня прапануе зніжку 20% на нехарчовыя тавары, 5% на харчовыя тавары пры суме пакупкі ад 15 рублёў.

ААТ "ГУМ" аб'яўляе аб зніжэнні цэн 7, 14, 21, 28 верасня на 20% на нехарчовыя тавары, 5% на харчовыя тавары (акцыя "Шчодры дзень"). Трымальнікі дысконтных картак 8, 9, 10, 22, 23, 24 верасня могуць купіць нехарчовыя тавары са зніжкай 22%, харчовыя — са зніжкай 7%.

"Універмаг Беларусь" правядзе акцыю 5, 12, 19, 26 верасня, цэны будуць зніжаны на 20%. Для трымальнікаў дысконтных картак днямі скідак стануць 7, 8, 9, 14, 15, 21, 22, 23 верасня (тавары патаннеюць на 22%).

ТАА "Гандлёвы дом" На Нямізе" зніжае цэны на нехарчовыя тавары на 20% кожную сераду і суботу верасня (на 5% — на харчовыя тавары). УП "Кірмаш" — кожную сераду і пятніцу, а таксама 9 верасня. ТАА "Старт- Х" (вул. Даўгабродская, 26) і ТАА  “Вільнюс-1" (вул. Каліноўскага, 55) абвяшчаюць зніжкі ў 15% кожную сераду (15 верасня зніжка ў ТАА “Старт-Х” складзе 17%). Крамы “Паўночніца” (вул. Ангарская, 38) і ЗАТ "1000 дробязяў" (вул. Калініна, 1) — кожны чацвер, ЗАТ "Сандрык" (прасп. Газеты "Праўда", 40) — кожны аўторак. У ТДА "Вераніка" (вул. Прытыцкага , 38) акцыі пройдуць 5, 12, 19, 20, 21, 26, 27, 28 верасня (зніжэнне коштаў на 15%), у ЗАТ "Гаспадар і Гаспадыня" (прасп. Незалежнасці, 131/1) — 13, 20, 27 верасня (зніжэнне коштаў на 20%) і г.д. 

Крамы гандлёвага цэнтра "Сталіца" будуць прадавацца тавары са зніжэннем цэн ад 10% да 50% 9 і 23 верасня.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.