Вы тут

Тарыфы вырастуць на 8%


Іх праіндэксуюць з 1 верасня згодна з пастановай Савета Міністраў ад 24 жніўня 2017 года №64.

Такім чынам, у Беларусі праіндэксуюць цэны на прыродны і звадкаваны газ, якія субсідуюцца дзяржавай, а таксама тарыфы на электрычную энергію і цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння для насельніцтва.


Тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння складзе 16,9259 рубля за 1 Гкал. Вырасце таксама тарыф за кубаметр газу ў дамах і кватэрах, дзе ёсць прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу і індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы. Цана газу ў ацяпляльны сезон складзе 0,0983 рубля, а летам 1 кубаметр газу будзе каштаваць 0,3081 рубля. Пры адсутнасці індывідуальных газавых прыбораў тарыф складзе 0,3081 рубля за кубаметр газу незалежна ад сезона. Калі ў хаце ці кватэры не выкарыстоўваюцца прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), цана за 1 кубаметр газу складзе 2,44 рубля з аднаго жыхара ў месяц.

Цана на газ у дамах, дзе ёсць газавая пліта і індывідуальны газавы воданагравальнік, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння, складзе 7,05 рубля за кубаметр. Кубаметр газу ў кватэрах і дамах, дзе ёсць газавая пліта, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка, будзе каштаваць 3,98 рубля. У жыллі, дзе ёсць індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы, але няма прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу, у ацяпляльны перыяд прыйдзецца плаціць 0,4874 рубля за 1 квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц, а ў летні перыяд — 0,1827 рубля.

Кубічны метр звадкаванага газу ў кватэрах і дамах з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу і індывідуальнымі газавымі ацяпляльнымі прыборамі ў ацяпляльны сезон будзе каштаваць 1,7579 рубля, у летні перыяд — 0,8216 рубля. Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў 1 кубаметр таксама будзе каштаваць 0,8216 рубля. Калі ў хаце ці кватэры не выкарыстоўваюцца прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), цана за 1 кубаметр звадкаванага газу складзе 2,44 рубля з аднаго жыхара ў месяц. Пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка і адсутнасці цэнтральнага гарачага водазабеспячэння кубаметр звадкаванага газу будзе каштаваць 6,95 рубля. А пры наяўнасці газавай пліты, адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка — 3,26 рубля. Тарыф на звадкаваны газ у дамах, дзе ёсць індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы, у ацяпляльны сезон складзе 5,7713 рубля за 1 квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц, летам — 0,8216 рубля.

Падаражэе і газ у балонах. Цана 1 кг газу ў балонах вагой 21 кг у межах нормаў спажывання складзе 0,5835 рубля. Такім чынам, балон будзе каштаваць 12,25 рубля.

Згодна з дакументам тарыф на электраэнергію ў жылых дамах і кватэрах, абсталяваных электрычнымі плітамі, складзе 0,1094 рубля за 1 кВт·гадз. Дыферэнцыраваны тарыф у такіх жылых памяшканнях у перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) складзе 0,0764 рубля за 1 кВт·гадз, а ў перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) — 0,2189 рубля. Электрычная энергія для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) складзе 0,09 рубля за 1 кВт·гадз, у астатні час сутак — 0,1674 рубля.

* * *

Як ужо паведамлялася, да канца 2017-га запланавана дзве індэксацыі. Кошт комплексу базавых паслуг ЖКГ падрасце 1 верасня на 8% і 1 снежня — на 10%.

— Гэта звязана з ростам намінальнага налічанага заробку людзей, — растлумачыў Іван ВЕЖНАВЕЦ, намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі. — З улікам такой індэксацыі і запланаванага з 1 студзеня 2018 года павышэння платы за ЖКП у межах пяці долараў мы выйдзем па ўсіх паслугах ЖКП, за выключэннем цеплазабеспячэння, на 100-працэнтны ўзровень пакрыцця затрат.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Міністэрства аховы здароўя адказала на публікацыю «Звязды».

Палітыка

На пасяджэнні ЦВК зарэгістраваны 56 членаў Савета Рэспублікі сёмага склікання

На пасяджэнні ЦВК зарэгістраваны 56 членаў Савета Рэспублікі сёмага склікання

Выбары прайшлі ў прыўзнятай атмасферы, дастойна і з яркімі выступленнямі.

Калейдаскоп

«Звязда» пабывала на здымках «Талента краіны»

«Звязда» пабывала на здымках «Талента краіны»

Ужо ў гэту суботу на АНТ вялікая прэм'ера.

Культура

У Беларусі будзе стварацца археалагічная карта

У Беларусі будзе стварацца археалагічная карта

Калі Скарына прыехаў у Кракаў, і як выглядаў малы Рагвалодавіч.