Вы тут

«Жыццё без ДТЗ»


Так называлася акцыя, арганізаваная ў Віцебску па ініцыятыве ДАІ УУС аблвыканкама. Мэта — прыцягнуць увагу ўдзельнікаў дарожнага руху да неабходнасці прытрымлівацца правілаў.


У мінулую суботу ў парку адпачынку на беразе ракі Віцьба можна было навучыцца правілам паводзінаў на дарогах. У прыватнасці, кіроўцам прапаноўвалі засвоіць рэагаванні на раптоўнае з'яўленне дзіцяці на дарозе ў двары. Імітаваліся снежныя заносы, кіраванне аўто ў нецвярозым стане (пры дапамозе спецыяльных акуляраў). Праводзіліся віктарыны і конкурсы. Пераможцам выпрабаванняў гарантаваліся прызы, сярод іх заплечнікі, шыны, аўтакрэслы, сертыфікаты на навучанне ў аўташколах...

Дружнымі апладысментамі публіка суправаджала выступленне кінолага з сабакам з дэпартамента аховы. Адбылася дэманстрацыя амуніцыі і міліцэйскай зброі. Вялікі інтарэс выклікала аўтамабільная тэхніка ДАІ часоў СССР.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

рukshаnskі@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.