Вы тут

30 студэнцкіх камандаў БДУ працавалі гэтым летам у студатрадах


30 студэнцкіх камандаў БДУ працавалі гэтым летам у сэрвісных, педагагічных, сельскагаспадарчых і экалагічных студатрадах на аб'ектах БДУ, сталіцы і нашай краіны.


Упершыню сёлета на базе Фундаментальнай бібліятэкі БДУ былі сфарміраваныя студэнцкія сэрвісныя атрады. Хлопцы і дзяўчаты выконвалі розныя заданні ў сектары інфармацыйных тэхналогій бібліятэкі, шукалі і рабілі спасылкі на публікацыі навукоўцаў і выкладчыкаў БДУ на адпаведных іх тэматыцы інтэрнэт-сайтах, стваралі персанальныя вэб-старонкі для прафесарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэта і акадэмікаў на сайтах «Вікіпедыя.by» і « Википедия.ru».

Больш за 300 чалавек былі задзейнічаны ў Смалявіцкім лясгасе, гатэлі «Рэнесанс», у сетцы супермаркетаў «Віталюр», дзіцячым аздараўленчым лагеры «Гарызонт», агракамбінаце «Ждановічы».

Таксама студэнты БДУ актыўна прымалі ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі на базе спартыўна-аздараўленчага комплексу «Брыганціна», працавалі там важатымі і культуролагамі. Акрамя таго, прадпрыемства БДУ «Шчомысліца» сёлета прыняло 40 студэнтаў у складзе сельскагаспадарчых атрадаў, якія займаліся праполкой сельгаскультур.

Зараз студэнцкія атрады БДУ збіраюць ураджай яблыкаў у агракамбінаце «Ждановічы», а з 14 верасня да работы прыступіць студэнцкі атрад «Папараць-кветка» імя рэктара БДУ, Героя Сацыялістычнай Працы А. М. Сеўчанкі. Студэнты будуць шчыраваць у вядучай нацыянальнай кампаніі электрасувязі «Белтэлекам» у якасці інтэрв'юераў.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Загаловак у газеце: Канікулы скончыліся, а работа — не

Выбар рэдакцыі

Культура

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Беларускаму складніку Тахелеса прысвечаны арт-фестываль «Міфалагема тысячагоддзя», што адкрыўся ў прасторы Ок16 15 жніўня.

У свеце

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Супярэчнасці ў адносінах паміж Вашынгтонам і Пекінам абвастраюцца, і іх можна смела называць гандлёвай вайной.

Грамадства

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

З 50 выданняў, якія павінны з'явіцца на школьных партах да 1 верасня, 48 ужо надрукаваныя.

Здароўе

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Экзапратэзаванне арбіты не робіцца больш ні ў адной з краін СНД.