Вы тут

Аўтамабіль — не раскоша?


Rоlls-Rоусе Swерtаіl — самы дарагі аўтамабіль у свеце коштам у 13 млн долараў.

Брытанская кампанія Rоlls-Rоусе выпусціла ў адзіным экзэмпляры ўнікальнае купэ Swерtаіl, кошт якога склаў рэкордныя 13 мільёнаў долараў.


На заказ кліента, чыё імя трымаецца ў сакрэце, Rоlls-Rоусе вырабіў экстравагантнае купэ Swерtаіl. Брытанцы кажуць, што ў 2013 годзе да іх звярнуўся вялікі знаток эксклюзіўных аўтамабіляў, яхтаў і самалётаў, заявіўшы аб намеры набыць Rоlls-Rоусе. Прычым, вядома ж, не які-небудзь там звычайны, які можна проста сустрэць на вуліцы, а зроблены спецыяльна для яго, адзін-адзіны.

Да таго ж аўтамабіль абавязкова павінен быць натхнёны класічнымі мадэлямі маркі 1920-х і 1930-х гадоў. Зразумела, у таямнічага кліента было вельмі-вельмі шмат грошай, якія ён не супраць быў выдаткаваць на новую цацку, так што англічане з задавальненнем узяліся за работу. За аснову быў узяты шыкоўны Rоlls-Rоусе Рhаntоm Соuре с 6,75-літровым маторам V12.

Пасля трох гадоў напружанай працы Rоlls-Rоусе нарэшце прадэманстраваў вынік. Брытанцы пахваліліся, што на дызайн гэтага эпічнага купэ з падоўжанай задняй часткай аказалі ўплыў мадэлі Рhаntоm І Rоund Dооr 1925 года, Рhаntоm ІІ Strеаmlіnе Sаlооn 1934 года, Gurnеу Nuttіng Рhаntоm ІІ Twо Dооr Lіght Sаlооn 1934 года і Раrk Wаrd 20/25 Lіmоusіnе Соuре 1934 года.

Унутры засталося толькі два крэслы, а ў цэнтральнай кансолі з'явіўся халадзільнік для шампанскага і двух куфляў. Кошт эксклюзіўнага аўтамабіля склаў больш за 10 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, ці крыху менш за 13 мільёнаў долараў па цяперашнім курсе. І гэта абсалютны рэкорд сярод любых новых аўтамабіляў, таму што нават гіперкар Bugаttі Сhіrоn каштуе ў чатыры разы танней! Шкада, што мы наўрад ці калі-небудзь убачым Swерtаіl на нашых вуліцах.

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.