Вы тут

Здаровыя сэрцы


Вывучаючы прадстаўнікоў аднаго з карэнных народаў Балівіі, навукоўцы выявілі ў іх незвычайна моцнае здароўе. Прычына можа быць звязаная з іх харчаваннем.


На поўначы Балівіі, у дэпартаменце Бені, жыве індзейскае племя цымане (Tsіmаné). На працягу стагоддзяў яго прадстаўнікі селяцца ўздоўж рэк у трапічных лясах, займаючыся паляваннем, рыбалоўствам і сельскай гаспадаркай. Нават у ХХІ стагоддзі стыль іх жыцця не зведаў істотных змен. Вывучэннем здароўя людзей з гэтага племені медыкі займаюцца даўно. Падагульніўшы сабраныя за шмат гадоў даныя, навукоўцы прадставілі дзіўныя высновы: прадстаўнікі цымане амаль не знаёмыя з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі.

У рамках навуковай работы спецыялісты наведалі 85 вёсак цымане, абследаваўшы 705 чалавек ва ўзросце 40—94 гадоў. Нізкая або ўмераннная рызыка сардэчных захворванняў была дыягнаставаная ў 16% індзейцаў. Аналагічнае даследаванне здароўя амерыканцаў дае 50-працэнтную рызыку. Медыкі ўстанавілі, што артэрыі ў 80-гадовага прадстаўніка карэннай балівійскай народнасці больш здаровыя, чым у амерыканца ва ўзросце 55 гадоў.

Навукоўцы звязваюць гэтую розніцу з харчаваннем цымане. Іх рацыён складаецца на 72% з вугляводаў, на 14% з тлушчаў і на 14% з бялкоў. Для сярэднестатыстычнага амерыканца гэтыя паказчыкі на ўзроўні 52%, 34% і 14% адпаведна. Пры гэтым крыніцай бялку для цымане з'яўляецца нятлустае мяса, тады як у амерыканцаў гэта менш карысныя прадукты. Акрамя таго, цымане шмат рухаюцца — палююць, рыбачаць, збіраюць садавіну і арэхі, разводзяць жывёлу. У сярэднім іх штодзённая фізічная актыўнасць складае 4—7 гадзін.

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».