Вы тут

Навукоўцы ацанілі колькасць людзей з лішняй вагой ва ўсім свеце


Амерыканскія навукоўцы ацанілі колькасць людзей з лішняй вагой ва ўсім свеце, такіх аказалася каля 2,2 мільярда чалавек. Адпаведнае даследаванне апублікавана ў Nеw Еnglаnd Jоurnаl оf Mеdісіnе, коратка пра яго паведамляе выданне Аrs Tесhnіса.


Каля 712 мільёнаў чалавек (10% людзей ва ўсім свеце) пакутуюць на атлусценне, сярод іх 108 мільёнаў дзяцей і 604 мільёны дарослых. Часцей за ўсё атлусценне сярод дарослых назіраецца ў Егіпце, сярод дзяцей — у ЗША, радзей за ўсё сярод дарослых — у В'етнаме, сярод дзяцей — у Бангладэш. Па абсалютнай колькасці тых, хто пакутуе на атлусценне, лідзіруюць ЗША і Кітай — па дарослых, Кітай і Індыя — па дзецях.

Да падобных высноў аўтары прыйшлі, правёўшы метааналіз даных пра людзей, якія пакутуюць на лішнюю вагу, сабраных у перыяд з 1980 па 2015 год. Даследаванне падтрымлівалася Фондам Біла і Мелінды Гейтс. Індэкс масы цела ад 25 да 29 кажа пра залішнюю вагу, атлусценне дыягнастуецца, калі гэты параметр дасягае 30 і перавышае яго. Гэтыя крытэрыі не датычацца спартсменаў-цяжкавагавікоў.

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Лішняя вага

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.