Вы тут

Радком вершаванай матэрыі...


Часта даводзіцца чуць, што людзі з тэхнічным складам розуму менш здольныя да творчасці або зусім не здольныя. Гэта стэрэатып. Таццяна Купрыянец — адна з тых, хто якраз абвяргае гэта. Дзяўчына скончыла фізічны факультэт БДУ і цяпер працуе па спецыяльнасці. А яшчэ яна з'яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.


— Чаму ты выбрала менавіта фізіку?

— Яшчэ са школы я адчувала схільнасць да дакладных навук. Фізіка падабалася больш за іншыя дысцыпліны. Таму пры выбары пры паступленні я аддала перавагу фізічнаму факультэту БДУ. Цяпер працую ў Мінскім навукова-даследчым інстытуце радыёматэрыялаў. Мяне як маладога спецыяліста калектыў прыняў добра. Я суправаджаю партыі па тэхналагічным маршруце. Калі больш зразумела — то працую з мікрасхемамі. Мне падабаецца мая работа.

— А як пачала пісаць вершы?

— Пад уражаннем ад кніг, музыкі, прыроды. Прыходзілі радкі, якія хацелася запісаць. І я запісвала. А потым хацелася працягнуць напісанае — так і нараджаліся першыя творы. Праўду кажучы, тады я не лічыла іх сапраўднымі вершамі, ды і цяпер многія не лічу. А свядома займацца творчасцю я пачала ў 20 гадоў пасля таго, як стала лаўрэатам літаратурнага конкурсу сярод студэнтаў БДУ «Славянскі калейдаскоп». Тады і зразумела, што гэта маё, што нядрэнна выходзіць.

— Ты пішаш на розныя тэмы або аддаеш перавагу нейкай адной?

— Усё залежыць ад натхнення. Але ўсё ж пераважае ваенная тэматыка. Тэма вайны заўсёды вельмі моцна кранала мяне. Я цікаўлюся ёй з дзяцінства. У мяне дзядуля ваяваў, дайшоў да Берліна. І тыя людзі, якія былі на вайне, нам не чужыя, бо мы дзякуючы ім жывём. У мяне заўсёды ўзнікалі пытанні: як было тым людзям на вайне? Як яны вытрымалі і перамаглі? Што яны адчувалі? Простымі словамі ў мяне не атрымліваецца ўсё гэта перадаць, тады нараджаюцца вершы. А яны больш моцныя за адзіночныя словы.

— Кажуць, што ў кожнага паэта ёсць свая муза. А што цябе натхняе?

— Калі я пішу пра вайну, то мяне натхняюць месцы і падзеі, звязаныя з тымі часамі. Бывае, што проста пейзажы натхняюць. Ну, і вядома, каханне.

— Аднойчы мне давялося пачуць выказванне, маўляў, як маладое пакаленне можа пісаць пра вайну, калі яно нічога аб гэтым не ведае...

— Я лічу так: калі адчуваеш і калі пішацца, то трэба пісаць. Калі чагосьці не ведаеш, то трэба даведвацца. Крыніц інфармацыі цяпер шмат. А з іншага боку, чаму аўтар тых слоў вырашыў, што маладое пакаленне нічога не ведае пра вайну? Не трэба абагульняць.

— Таццяна, чым яшчэ захапляешся?

— Акрамя паэзіі і фізікі цікаўлюся ваеннай справай, асабліва авіяцыяй. Нядаўна пачала займацца авіямадэляваннем. Вельмі люблю выязджаць куды-небудзь на прыроду, калі ёсць час і магчымасць. Таксама з'яўляюся адміністратарам універсітэцкага клуба мастацкага слова «КЛУмБа». Аб'яднанне было створана ў 2014 годзе пасля «Славянскага калейдаскопа» ўдзельнікамі таго мерапрыемства. Мы арганізоўваем для студэнтаў і гасцей БДУ цёплыя цікавыя паэтычныя сустрэчы, віктарыны, выступленні, запрашаем да сябе вядомых беларускіх літаратараў, а бывае, проста збіраемся, каб правесці час за кубачкам гарбаты. У 2015-м мы ездзілі ў музей Агінскага пад Смаргонню, прайшлі па месцах баёў Першай сусветнай. А ў верасні мінулага года ў нас з'явіўся першы калектыўны зборнік «Кветкавыя ветразі». Мы заўсёды рады новым аўтарам і гасцям нашага аб'яднання.

Марына ЛЯШКЕВІЧ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.