25 Верасень, аўторак

Вы тут

Як сталіца будзе адзначаць юбілей


Асноўныя мерапрыемствы, прысвечаныя 950-годдзю Мінска, пройдуць на наступным тыдні з 7 па 10 верасня. У гараджан і гасцей сталіцы на выбар будзе больш за 80 варыянтаў, як правесці святочныя дні.


Як расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Павел СКАЛАБАН, стартуюць урачыстасці ў чацвер навуковай канферэнцыяй «Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі», у якой прымуць удзел больш за 100 чалавек, у тым ліку і з іншых краін. Напярэдадні асноўных мерапрыемстваў у Палацы культуры прафсаюзаў пройдзе ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу «Найлепшы па прафесіі», на наступны дзень у Тэатры оперы і балета адбудзецца цырымонія, прысвечаная «Мінчанам года». Ужо ў пятніцу гараджане змогуць акунуцца ў атмасферу свята ў музейна-паркавым комплексе «Перамога», дзе ўвечары будзе арганізавана «Шоу пявучых фантанаў» у суправаджэнні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра і майстроў мастацтваў.

Галоўным днём народных гулянняў стане субота. Адкрые святкаванне ўскладанне кветак да абеліска «Мінск — горад-герой». Традыцыйна асноўная пляцоўка размесціцца каля Палаца спорту і ў Верхнім горадзе. Непасрэдна каля Палаца спорту разгорнецца турнір па сілавым экстрыме, у якім прымуць удзел волаты з пяці краін. Прайшоўшы ўсяго некалькі соцень метраў, можна будзе апынуцца на міжнародным фестывалі гістарычнай рэканструкцыі «Мінск старажытны». Тых жа, каго больш цікавяць сучасныя тэхналогіі бітваў, запрашаюць у нядзелю на Дзень танкіста ў Парк Перамогі.

— Свой удзел у святах ужо пацвердзілі 17 замежных дэлегацый з 11 краін. У Мінск прыбудзе мэр горада Нотынгема (Вялікабрытанія), які з'яўляецца пабрацімам Мінска, каб наладзіць эканамічныя сувязі. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена аўтатранспартнай сферы, — паведаміў старшыня камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Мікалай РАГАШЧУК.

Па словах намесніка начальніка ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Святланы ДЗЯМЕШКІ, у сталіцы пройдуць прымеркаваныя да Дня горада спаборніцтвы па валейболе, веславанні на байдарках і каноэ, парусным спорце, чэмпіянат горада па гіравым спорце.

Найбольш відовішчнай падзеяй стане Мінскі паўмарафон, запланаваны на нядзелю. Па папярэдніх даных удзел у ім возьмуць 20 тысяч чалавек. Забег на 5 і 10 кіламетраў пачнецца а 10-й раніцы, на 21 кіламетр — у 12.30. Бегавая траса пройдзе па цэнтры горада, таму многія вуліцы будуць перакрытыя. Прадстаўнікі Мінгарвыканкама рэкамендуюць адмовіцца ў святочныя дні ад паездак на асабістым транспарце, а скарыстацца грамадскім, які будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.
У нядзелю асаблівая нагрузка ляжа на метро, таму час чакання цягніка будзе паменшаны, падрыхтаваны два дадатковыя саставы.

Акрамя відовішчаў у лішку будуць і пачастункі: працягласць гандлёвых радоў, устаноўленых спецыяльна да свята па ўсім горадзе, складзе больш за два кіламетры. «Асаблівы акцэнт будзе зроблены на стравы, якія прыгатуюць на вачах гасцей. Дарэчы, якая ўрачыстасць без торта? Ён у Мінска будзе, і вельмі вялікіх памераў: 250-кілаграмовая кветка, якая складаецца з дзевяці пялёсткаў, што сімвалізуюць раёны сталіцы. На іх будуць намаляваныя знакавыя гарадскія аб'екты. Пакаштаваць торт на смак зможа любы ахвотны», — запэўніў намеснік начальніка аддзела арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Аляксандр Фралоў.

Калі да торта дабрацца ўсё ж такі не атрымаецца, на выбар будуць прапанаваныя іншыя прадукты ці прадметы, упрыгожаныя святочнай сімволікай. Зрабіць гэта можна выгадна, паколькі ва ўсіх універмагах Мінска пройдуць святочныя акцыі са зніжкамі аж да
50 працэнтаў.

Дар'я КАСКО

kаskо@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Гіганцкі торт, шоу фантанаў і «палаючыя» паветраныя шары

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Этнафэст стаў вядомым далёка за межамі Беларусі. 

Спорт

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Грамадзянская паніхіда працягвалася больш за дзве гадзіны ў "Барысаў-Арэне".

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.