Вы тут

Віцэ-спікер польскага сейма хоча пашырыць супрацоўніцтва з Беларуссю


Такое меркаванне Рышард Цярлецкі выказаў па выніках перамоў з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Баляславам ПІРШТУКОМ.

— Мы правялі вельмі цікавую і пазітыўную сустрэчу. Безумоўна, польскія палітыкі зараз удзяляюць асаблівую ўвагу парламенцкаму супрацоўніцтву на міжнародным узроўні, у тым ліку — з Беларуссю, — адзначыў Рышард Цярлецкі. — Мы абмеркавалі як эканамічныя праблемы і эканамічнае супрацоўніцтва, так і міжнародную палітыку і тыя пытанні, якія хвалююць нашу дзяржаву. І мы плануем у далейшым зрабіць усё, каб узаемадзеянне паміж нашымі парламентамі і дзяржавамі было яшчэ больш шырокім.

Баляслаў Пірштук пацвердзіў, што спектр пытанняў, якія абмяркоўвалі бакі, быў надзвычай разнастайны. Падрабязна агавораны канструктыўныя адносіны, а таксама супрацоўніцтва на міжнародных пляцоўках, у рамках якіх узаемадзейнічаюць Беларусь і Польшча. Віцэ-спікер адзначыў, што за апошнія гады міжпарламенцкія адносіны значна актывізаваліся. «Мы абмеркавалі пытанні прыгранічнага супрацоўніцтва, закранулі эканамічны блок і адзначылі, што ў нас дастаткова стабільна на працягу апошніх гадоў трымаецца таваразварот. Ёсць яго рост, нягледзячы на складаныя эканамічныя ўмовы», —
дадаў Баляслаў Пірштук.

***

Падчас сустрэчы з польскай дэлегацыяй намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна ШЧОТКІНА адзначыла, што гэты візіт мае вельмі вялікае значэнне, паколькі апошнія два гады Беларусь выбудоўвае актыўныя адносіны з Польшчай. «Не заўсёды яны атрымліваюцца роўнымі. Нам трэба як мага больш весці дыялог, дыскутаваць, шукаць нашы агульныя інтарэсы і працаваць разам, — сказала Мар'яна Шчоткіна. — Мы самыя блізкія суседзі, у нас вельмі вялікая гісторыя, у нас шмат сяброў і сваякоў пражывае на тэрыторыі Польшчы і Беларусі. Мы гістарычна былі разам — і мы будзем разам заўсёды, гэта аб'ектыўная рэальнасць». На думку намесніка старшыні Савета Рэспублікі, ад міжпарламенцкіх адносін дзвюх краін залежыць многае, таму дзяржавы павінны працаваць з максімальнымі намаганнямі.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Відавочныя перспектывы

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.