Вы тут

72-гадовая брытанка знайшла ў Нігерыі 27-гадовага мужа


Брытанскія СМІ на ўсю моц тыражуюць гісторыю 72-гадовай пенсіянеркі з Дарчэстэра, якая на працягу двух гадоў не можа ўз'яднацца са сваім 27-гадовым мужам з Нігерыі з-за нежадання ўладаў выдаць яму візу. Пра гэта піша The Sun.


Анджэла Нвачукву, бабуля шасці ўнукаў, выдаткавала ўвогуле 20 тысяч фунтаў стэрлінгаў (больш за 25 тысяч долараў) на паездкі ў Нігерыю і спробы перавезці каханага з Афрыкі ў Злучанае Каралеўства. «Я ўсур'ёз мела намер дамагчыся выдачы яму візы, наймала адвакатаў», — расказала бабуля, запэўніўшы, што яе муж — СіДжэй Нвачукву — кампенсаваў ёй палову выдаткаў. Жанчына паведаміла, што з СіДжэем яна пазнаёмілася ў Фэйсбуку ў 2015 годзе. Малады чалавек першым напісаў ёй і дадаў у сябры. Паміж імі завязалася гутарка, з часам зносіны перараслі ў закаханасць. «Ён на шэсць гадоў маладзейшы за майго старэйшага ўнука, але я не магла з сабой нічога зрабіць. (...) Калі мы размаўлялі па скайпе, у мяне матылі лёталі ў жываце», — успамінае Анджэла.

Праз месяц зносін СіДжэй прызнаўся брытанцы ў каханні і зрабіў ёй прапанову рукі і сэрца, на якую тая з радасцю адказала згодай. Закаханыя пажаніліся ў Лагосе праз тры месяцы пасля знаёмства, у дзень вяселля яны ўпершыню ўбачылі адно аднаго ў твар. Затым пенсіянерка паспрабавала аформіць брытанскую візу для наваспечанага мужа, аднак ёй адмовілі. Улады матывавалі сваё рашэнне тым, што жанчына на пенсіі і наўрад ці зможа забяспечыць нігерыйцу фінансавую падтрымку. «Потым я спрабавала аспрэчыць гэтае рашэнне, але кожны раз атрымлівала адмову. Яму нават не дазвалялі прыехаць да мяне па турыстычнай візе», — наракае пенсіянерка.

Пасля вяселля жанчына двойчы ездзіла да мужа ў Нігерыю. Цяпер яна спадзяецца, што СіДжэй зможа ў наступным годзе атрымаць студэнцкую візу і нарэшце прыехаць да яе.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.