Вы тут

У Астане хлопец зрабіў прапанову рукі і сэрца праз анлайн-карту


Для гэтага хлопцу давялося прабегчы каля 15 кіламетраў.


У Астане (Казахстан) мясцовы жыхар зрабіў прапанову ажаніцца сваёй дзяўчыне, пакінуўшы пасланне на Гугл Мапс. Ён адолеў па горадзе каля 15 кіламетраў і пакінуў на карце пасланне «Выходзь за мяне». Як перадае tоdау.kz, малады чалавек зрабіў прапанову ў чарговую гадавіну адносін. Ён выкарыстаў мабільную праграму і адсочваў перамяшчэнне з дапамогай GРS. Паводле слоў аўтара, складаней за ўсё было знайсці вуліцы ў Астане, каб змясціць тры словы і не ўперціся ў будынак. «Будынак суда перашкаджаў прамаляваць літару «Х», а Палац спорту «Жастар» стварыў складанасці для літары «Д». Таму некаторыя літары атрымаліся няроўнымі. Скрыншоты з маршрутам былі ўманціраваныя ў віншавальнае відэа», — расказвае аўтар паслання. Ён разбіў пасланне на часткі, у выніку слова «Выходзь» заняло 9,7 кіламетра, «за» — 2,8 кіламетра, «мяне» — 0,8 кіламетра. На прапанову дзяўчына адказала згодай.

Іван Купарвас

Загаловак у газеце: Прапанова рукі і сэрца праз анлайн-карту

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.