Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


Што: «Тры дні ў Маскве»

Калі і дзе: «Культура», 9 верасня ў 10.05

Чым адзначыць за выдатную працу маладога міліцыянера з Сібіры? Кіраўніцтва зрабіла яму шыкоўны падарунак — трохдзённую камандзіроўку ў Маскву. Праўда, той як «падазроны тып» выпадкова трапляе ў міліцыю, дзе знаёміцца з малодшым лейтэнантам Вольгай Патапавай і, мабыць, з першага позірку ўлюбляецца ў строгую калегу. Хто ж ведаў, што з гэтага прыгоды хлопца толькі пачаліся і ўвесь час камандзіроўкі, недарэчныя сітуацыі, нечаканыя знаёмствы і няпростыя выпрабаванні будуць літаральна пераследаваць яго... З іншага боку, хто яшчэ за тры дні змог бы і з касманаўтам пазнаёміцца, і бабулю знайсці, і ледзь не ажаніцца?

Карацей, гэты двухсерыйны музычны фільм — вельмі добры, і галоўнае ў ім не столькі камедыйны складнік, колькі лірычна-настальгічнае прывітанне з 70-х, калі Масква была не толькі мегаполісам, але і горадам-садам, дзе прыватныя забудовы суседнічаюць са шматпавярховікамі, а людзі вераць у лепшае...


Што: «Ціхі цэнтр»

Калі і дзе: СТБ, 9 верасня ў 11.35, 13.45 і 0.55

Гэта чатырохсерыйная стужка, знятая на «Беларусьфільме» паводле аднайменнай аповесці Тамары Лісіцкай, — не толькі пра ўменне любіць навакольных людзей, як блізкіх, так і зусім далёкіх. Яшчэ гэта гісторыя пра вяртанне з вялікай тлумнай сталіцы ў адносна невялікую, у стары раён, дзе ўсе адзін аднаго ведаюць да драбнюткіх трэшчынак і ў той жа час не ведаюць зусім — пра любоў да Мінска, якім яго памятае пакаленне 40+.

Пасля больш як 10 гадоў жыцця ў Маскве бізнесмен Вадзім разам з маладзенькай жонкай прыязджае ў старэнькі родны двухпавярховік у ціхім цэнтры Мінска. У яго перад вачыма радасная перспектыва — адрамантаваць бацькоўскую кватэру, развіваць тут бізнес, нарадзіць дзяцей. Але, па ўсім відаць, найвышэйшыя сілы з гэтых планаў доўга смяяліся ды перайначылі іх на свой капыл, кардынальным чынам змяніўшы жыццё Вадзіма і ўсіх яго суседзяў, ад вядомай у мінулым актрысы да таленавітага мастака з абмежаванымі магчымасцямі...


Што: «Пецярбург. Толькі па каханні»

Калі і дзе: TV1000Ru, 8 верасня ў 0.10

У Піцеры — кахаць! Прынамсі, пра гэта, кожная па-свойму, расказваюць аўтары асаблівага кінаальманаха, сярод якіх — Аўдоцця Смірнова, Рэната Літвінава, Аксана Бычкова, Аксіння Гог і іншыя. Сем гісторый, напісаных мяккім жаночым почыркам — дзе інтэлектуальным, дзе падкрэслена хуліганістым, дзе празмерна экзальтаваным, але аднолькава жывым і эмацыйна насычаным, — паказваюць сучасную Паўночную Пальміру як яна ёсць.

Пра што гаворка? Пра атмасферу горада, дзе лёгка рашыцца на авантуру, вокамгненна змяніць рабочы камбінезон на вячэрні ўбор і даверыць свой лёс шаману, дзе здаецца, што бронзавыя скульптуры вось-вось ажывуць, з дахаў пры вялікім жаданні можна ўзляцець, а Іосіфа Бродскага — выратаваць, зняўшы пра яго кіно... Ну, і пра любоў да Санкт-Пецярбурга, вядома.

Загаловак у газеце: Гульня ў гарады

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.