Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Днём ведаў


Навучэнцам, студэнтам, аспірантам, настаўнікам, навукова-педагагічным работнікам.

Дарагія сябры!

Віншую вас з Днём ведаў!

Шлях чалавека ў вялікае жыццё пачынаецца са школьнай лаўкі, дзе фарміруецца яго характар і светапогляд, адбываецца станаўленне асобы.

1 верасня ў жыцці навучэнцаў адкрыецца новая старонка, напоўненая цікавымі сустрэчамі, незабыўнымі ўражаннямі і бязмежнымі магчымасцямі. З асаблівым хваляваннем гэтай яркай падзеі чакалі зусім юныя грамадзяне нашай краіны, для якіх прагучыць першы ў іх жыцці званок. Важным і вызначальным у выбары прафесіі будзе гэты год для выпускных класаў.

У гэты дзень словы шчырай удзячнасці выказваем педагогам. Ваш прафесіяналізм, адданасць справе і цярпенне дапамагаюць падрастаючаму пакаленню набываць глыбокія веды і развіваць таленты. Сваім прыкладам вы фарміруеце ў іх пачуццё патрыятызму і гонару за Айчыну. Адказная роля ў гэтым працэсе належыць і бацькам. Перакананы, што толькі сумеснымі намаганнямі можна выхаваць дастойных грамадзян Беларусі, якія будуць жыць і працаваць на карысць сваёй краіны.

Ад усё душы жадаю вам здароўя і шчасця. Няхай новы навучальны год будзе паспяховым і падорыць радасць творчасці і стварэння.

Са святам вас!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.