Вы тут

«…Паэце, хутчэй выцірай свае слёзы»


Вэнь Ідо – кітайскі паэт, публіцыст, літаратуразнаўца, які нарадзіўся ў 1899 годзе. Друкавацца пачаў у 1916 годзе. Закончыў Універсітэт Цынхуа. Тут ўзнікае цікавая акалічнасць. Пасля падаўлення паўстання іхэтуаняў, згодна канчатковаму пратаколу, кітайскі ўрад павінен быў выплаціць замежным дзяржавам вялікую суму грошай. Амерыканскі ўрад атрымаў нават болей, чым яны патрабавалі спачатку. Тады кітайскі амбасадар у ЗША пачаў кампанію па вяртанню лішніх сродкаў.


У выніку адміністрацыя Тэадора Рузвельта вырашыла за кошт гэтых выдаткаў стварыць праграму падтрымкі кітайскіх студэнтаў у ЗША. Нават арганізавалі спецыяльную ВНУ ў Кітаі для падрыхтоўкі студэнтаў, якіх накіроўвалі ў Амерыку. Так у 1911 годзе быў адкрыты Каледж Цынхуа. У 1914 годзе ён стаў паўнакроўным універсітэтам. У розныя гады Універсітэт Цынхуа закончылі фізік лаўрэат Нобелеўскай прэміі Янг Чжэньін, шосты старшыня КНР Ху Цзіньтао, адзін з прэм’ераў Дзяржсавета КНР Чжу Жунцзы, кітайскі архітэктар, гісторык архітэктуры Лян Сычэн, кіраўнік Нацыянальнага банка Кітая Чжоу Сяочуань… Сярод іх – і паэт Вэнь Ідо.

У 1922 годзе паэт паехаў у ЗША вывучаць літаратуру і жывапіс. Калі вярнуўся, чытаў курс па літаратуры ў розных універсітэтах Кітая. Вывучаў творчасць Цянь Цзяня, займаўся даследваннем помнікаў старажытнай культуры. Шмат зрабіў для кітайскай тэксталогіі, вывучаючы тэксты “Шыцзін” і “Чу цы” (“Чускія строфы”). Прытрымліваўся дэмакратычных поглядаў. Паэт быў забіты агентамі Чан Кайшы за крытыку аўтарытарных парадкаў.

Вэнь Ідо – аўтар вершаваных кніг “Чырвоная свечка” (1923), “Мёртвая вада” (1928). У Маскве на рускай мове выйшла кніга вершаў Вэнь Ідо “Выбранае” (1960). А зараз падрыхтавана да друку кніга паэзіі кітайскага творцы ў Беларусі – у перакладзе на беларускую мову. Зборнік выйдзе ў добра вядомай серыі “Светлыя знакі:паэты Кітая”. Прапануем увазе чытачоў некалькі вершаў з беларускай кнігі Вэнь Ідо ў перакладзе Навума Гальпяровіча.

Алесь Карлюкевіч

Вэнь Ідо

Паэт

Людзі кажуць, што я падобны на зорку,

Але не такі карысны , як свечка або ліхтар.

Я ж так хачу , каб свяціць усім…

Людзі кажуць , што гэта веснавы вецер мяне запаліў

І толькі дзьмухні – адно застанецца зала.

Некаторыя людзі ў параўнанні са мной – вышыня,

Бо з гары лепей відаць пра адценні маіх

Белых кветак і фарбаў любімых маіх…

І ім бачыцца неба і бачыцца рай.

“Дзякуй , сябра”- кажу, “ Не бяды!

Вы такія занятыя , што не да мяне.

Калі ж у турботах стане млосна , калі

Толькі ветрык нясмела палашчыць брыво,

І вам палягчэе, і будзеце піць

Гэту свежасць гаючую. Нават тады

Вам няважна , урэшце, хто гэта прынёс,

Толькі адчуеце, што -- у свой час.”

 

Забыць яе, як забытую кветку

Забыць яе , як забытую кветку!

На світанне пялёсткі яе

Тонкі водар прыносяць.

Забыць яе, як забытую кветку!

Забыць яе , як забытую кветку!

Быццам мрою вясенняга ветру,

Бюыццам водгук далёкіх званоў.

Забыць яе . як забытую кветку!

Забыць яе , як забытую кветку!

А яна ўжо забыла цябе

І не хоча цябе ўспамінаць

Забыць яе , як забытую кветку!

Твае былыя сябры

Навучаць цябе як старэць.

Забыць яе , як забытую кветку!

Забыць яе , як забытую кветку!

Калі нехта спытае. Спакойна тады

Ты скажы , што не помніш таксама.

Забыць яе, як забытую кветку!

Забыць яе . як забытую кветку!

На світанні пялёсткі яе

Тонкі водар прыносяць.

Быццам мрою вясенняга ветру,

Быццам водгук далёкіх званоў…

Забыць яе, як забытую кветку!

 

Маладосць

Ты падобна на птушку , якая спявае,

Абуджаючы ўсё пасля доўгага сну,

Ты нібыта лістота, што буйна шугае

І сабой спавівае красуню-вясну.

Ты, паэце, хутчэй выцірай свае слёзы,

Сваю песню складай, разам з птушкай спявай,

Адкрывай для людзей свае даўнія крозы,

Сваё сэрца гарачае ім адкрывай!

З кітайскай. Пераклад Навума Гальпяровіча

 

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.