Вы тут

Скончыўся творчы конкурс «Спадчына»


Скончыўся творчы конкурс «Спадчына», прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Яго сумесна праводзілі Выдавецкі дом «Звязда» і Беларускі саюз журналістаў.


У намінацыі «Лепшы літаратурна-публіцыстычны твор» лаўрэатам стаў карэспандэнт газеты «На страже» Уладзімір Барысенка. Брэсцкая абласная газета «Заря», «Крупскі веснік» і «Свіслацкая газета» прызнаны лепшымі рэгіянальнымі выданнямі, якія асвятлялі юбілей беларускага кнігадрукавання. А вось у намінацыі «Лепшая публікацыя ў рэгіянальнай прэсе» ажно тры пераможцы. Гэта Алена Каленік («Полацкі веснік»), Алена Сацута («Заря») і Мікалай Шуканаў («Новы дзень», Жлобін).

Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў адбудзецца падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Полацку. Яны атрымаюць дыпломы ГА «БСЖ» і падарункі.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

schklennіk@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Аб юбілеі — праз газетнае слова

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?