19 Верасень, серада

Вы тут

Заўтра ўзнагародзяць пераможцаў ІІІ Нацыянальнай літаратурнай прэміі


Вынікі падведзеныя, подпісы на дыпломах пастаўленыя. Імёны пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі вядомыя ўжо некалькі дзён, але члены журы не спяшаюцца раскрываць таямніцы, хто ж атрымае запаветныя шкляныя статуэткі і грашовыя ўзнагароды. Заснавальнікамі прэміі выступаюць міністэрствы інфармацыі, культуры, адукацыі, Мінгарвыканкам і Саюз пісьменнікаў Беларусі.


Сустаршыня журы, доктар філалагічных навук, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Іван САВЕРЧАНКА падзяліўся з карэспандэнтам «Звязды» сваімі ўражаннямі ад праведзенага конкурсу:

— У цэлым узровень твораў, кніг, пададзеных сёлета на конкурс, быў добры. І ў параўнанні з мінулымі гадамі якасць твораў павысілася. Таксама як і павялічылася іх колькасць. Але і дыскусіі вакол выбару пераможцаў сталі больш актыўнымі і гучнымі, прынцыповымі і глыбокімі. Марафон быў складаны. Самі аўтары — удзельнікі конкурсу хваляваліся, перажывалі, стараліся зрабіць правільны выбар і члены журы, экспертнай камісіі. Тут абыякавых не было. І мне падаецца, гэта правільна: літаратура, духоўнасць, культура патрабуюць чалавечага ўдзелу, гэта справа не толькі рацыянальная. Хацелася, каб былі адзначаныя найлепшыя творы. Здаецца, так і здарылася.

Дыскусіі былі па ўсіх намінацыях, некаторыя аўтары нават здымалі свае кнігі з конкурсу. Але мы кіраваліся найперш крытэрыямі ацэнкі якасці твораў, наватарства, мастацкімі адкрыццямі, а не асобамі аўтараў. Несумненна, прыемна, што ў нас ёсць людзі, якія працуюць у літаратуры так самааддана, творча і вынікова. Можна лічыць, што Нацыянальная літаратурная прэмія сёлета мае добры плён.

У наступным годзе хацелася б пабачыць на конкурсе добрую публіцыстыку, чыстую, філасофска-аналітычную. У грамадстве адбываецца мноства цікавых з'яў, пра якія можна пагаварыць, у тым ліку праблемы творчай, духоўна-культурнай сфер. У прозе хацелася б заўважыць большае майстэрства, не проста ахоп матэрыялу, але і адшліфаванасць тэкстаў у мастацкім плане, з густам.

Марына ВЕСЯЛУХА

vеsіаluhа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: «Марафон быў складаны»

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Адзінота і асабліва адзінота ў сям'і — рэальная прыкмета нашага часу.

Грамадства

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Лішняя вага, бяссонніца, прылівы, парушэнні ціску і астэапароз — далёка не ўсе праявы, якія падпільноўваюць жанчыну ў пэўным узросце. 

Спорт

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Пра знакамітае прозвішча і сучаснасць беларускага хакея.