Вы тут

Кантракт на правядзенне ІІ Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе падпісаны


Учора ў НАК Беларусі Мінск і выканкам Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) падпісалі кантракт на правядзенне ІІ Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе, перадае БЕЛТА.


Подпіс пад дакументам, які змяшчае асноўныя прынцыпы і аспекты арганізацыі і правядзення маштабнага спартыўнага форуму, паставілі старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац і выконваючы абавязкі прэзідэнта Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янез Качыянчыч, а таксама міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Шамко, першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Андрэй Асташэвіч, дырэктар фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Георгій Катулін, генеральны сакратар Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Рафаэле Паньёцы.

У праграму спаборніцтваў увайшлі 15 відаў спорту, атлеты разыграюць у Мінску 189 камплектаў узнагарод у 23 спартыўных дысцыплінах. У ходзе ІІ Еўрапейскіх гульняў некалькі відаў спорту стануць кваліфікацыйнымі да ХХХІІ летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа. Ліцэнзіі плануецца разыграць у бадмінтоне, боксе, веласіпедным спорце, веславанні на байдарках і каноэ, дзюдо, каратэ, лёгкай атлетыцы, стральбе з лука, кулявой і стэндавай стральбе, настольным тэнісе.

Права правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе Беларусь атрымала на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі ЕАК, якое адбылося ў кастрычніку 2016-га ў Мінску.

Загаловак у газеце: Кантракт падпісаны

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.