Вы тут

Пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі ўшаноўвалі ў Полацку


Пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Нацыянальная літаратурная прэмія" 2016 года ўшаноўвалі ў Полацку.


Пераможцам у намінацыі "Лепшы твор прозы" стала пісьменніца Людміла Рублеўская за раман "Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата". У намінацыі "Лепшы твор паэзіі" перамог Анатоль Аўруцін за кнігу паэзіі "Прасвятленне", у намінацыі "Лепшы твор для дзяцей і юнацтва" - Міхась Пазнякоў за кнігу "Возера дзіва". Пераможцам у намінацыі "Лепшы твор драматургіі" стаў Васіль Ткачоў за зборнік п'ес "Характары". Аўтарам лепшага твору публіцыстыкі журы прызнала Зіновія Прыгодзіча за зборнік "Постаці". "Тайнапіс Андрэя Мрыя: падтэкст рэалій творчасці пісьменніка" Валерыя Назарава перамог у намінацыі "Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства". Перамогу ў намінацыі "Лепшы дэбют" атрымала Маргарыта Латышкевіч са зборнікам "Яблыкi". Усім пераможцам уручаны дыпломы і сімвалы прэміі.

Лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі павіншавалі намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Жарко, міністр інфармацыі Лілія Ананіч, міністр культуры Барыс Святлоў, старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.

За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай культуры Ганаровая грамата Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь уручана літаратару Сяргею Давідовічу.

Усяго ўдзел у конкурсе прынялі 40 вядомых аўтараў. Найбольш папулярнымі сталі дзве намінацыі - "Паэзія" і "Дзіцячая літаратура". На кожную з іх было пададзена па 10 заявак. Пры выбары пераможцаў журы прымала пад увагу колькасць і змест прадстаўленых аўтарам артыкулаў, рэцэнзій, водгукаў у СМІ, на інтэрнэт-рэсурсах, а таксама колькасць пісьмовых водгукаў чытачоў, пераклады творы на іншыя мовы народаў свету.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.