Вы тут

12 гадзін грузінскай ежы, моды і музыкі для 55 тысяч мінчан


У Мінску 2 верасня адбылася трэцяя «Тбілісоба Баржомі», грузінскія “Дажынкі”, арганізатары якіх задаліся мэтай паказаць ультрасучасную Грузію.


Усяго два тыдні таму завяршыўся маштабны электронны фестываль GEM Fest на Чорным моры, і вось ужо яго ўдзельнікі Lashа Guruli, Nika Amirejibi, Kakhaber Tsiskaridze прадстаўлялі ў цэнтры Мінска сучасны клубны Тбілісі. Верхні горад ператварыўся ў велізарны танцпол — так стартавала першае свята нацыянальнай культуры.  

— У сталіцы праходзіць шэраг дзён нацыянальных культур, і гэта добрая традыцыя пачалася менавіта з “Тбілісоба Баржомі” у 2015 годзе, — кажа старшыня Мінгарвыканкама Андрэй ШОРАЦ. — Новая “Тбілісоба” — гэта маладзёжная праграма, якая праходзіць не толькі ў Верхнім горадзе, але і на вуліцы Зыбіцкай. Свята ўпершыню працягвалася да паўночы, што можа стаць добрай традыцыяй…

Цікавасць беларусаў да Грузіі цяжка пераацаніць: Мінск і Тбілісі сталі гарадамі-пабрацімамі, летась адкрылася Пасольства Рэспублікі Беларусь у Грузіі, краіна трапілі ў топ-3 папулярных накірункаў ад “Белавія”, а ганаровым госцем трэцяй “Тбілісобы” стаў мэр Тбілісі Давід Нарманія, які ўпершыню наведаў фестываль у Мінску. Ён заўважыў у сваёй вітальнай прамове, што па размаху гэта падобна на свята, якое адзначаюць у роднай Грузіі з 1979 года, і ён не выключае, што налета ў Тбілісі адзначаць дзень народзінаў горада-пабраціма.

Ужо да 12.00 на плошчы Свабоды адкрыліся выязныя рэстараны грузінскага фудкорту, гастранамічнага задавальнення ў параўнанні з мінулым годам стала ўдвая больш: шашлыкі ад 10 шэф-павароў, 7 відаў хачапуры, суп харчо, хінкалі з мясам, сырам і зяленівам, ачма, чурчхела і мінеральная вада “Баржомі”, якую прапаноўвалі ўсе 25 рэстаранаў.

Музычную праграму прапанавалі ансамблі “Грузіинскія галасы”, “Мерані”, “Тбілісі Біг-Бэнд”. На 8-метровым подыуме адбыўся паказ як старадаўніх, так і сучасных дызайнерскіх касцюмаў. Цэнтрам прыцягнення для дзяцей стаў саламяны гарадок Borjomiland з 8-метровым лабірынтам.

 

Мы бачым вялікую цікавасць да нашай культуры з боку беларусаў і чакаем, што Беларусь трапіць у дзясятку краін, турысты якіх часцей прылятаюць да нас гасцяваць, — адзначыў Давід КАТАРЫЯ, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Грузіі ў Рэспубліцы Беларусь. — Я перакананы, што з кожным годам нашы стасункі, культурныя і эканамічныя, будуць станавіцца ўсё больш трывалымі.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?