Вы тут

Пабочныя дзеянні самагону


За адно парушэнне — пяць пратаколаў.

Работнікамі Мядзельскай міжраённай інспекцыі сумесна з супрацоўнікам Вілейскага РАУС у лясным фондзе Вілейскага доследнага лясгаса затрыманы 47-гадовы жыхар Мінска, ураджэнец тутэйшых месцаў, які займаўся вытворчасцю самагону ў лесе.


Незаконнай высечкай дрэў, забруджваннем лесу адходамі самагонаварэння, знішчэннем ляснога подсцілку і жывога надглебавага покрыва навакольнаму асяроддзю нанесена шкода ў памеры, які перавышае 400 рублёў. За дадзеныя парушэнні ў дачыненні да грамадзяніна складзена тры пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях. У выніку шматлікіх «здыманняў проб» свайго гатовага прадукту самагоншчык быў моцна п'яны. Пры затрыманні неаднаразова абразіў службовую асобу Дзяржаўнай інспекцыі, за што быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Канфіскавана 35 літраў самагонкі. Парушальнік, хутчэй за ўсё, у пяты раз па адным факце будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.