Вы тут

Дзеці выскачылі ад пажару ў акно


У сталіцы трое дзяцей, ратуючыся ад пажару, выскачылі з акна другога паверха шматпавярховіка.


Паведамленне аб загаранні ў кватэры па вуліцы Гарэцкага паступіла мінскім ратавальнікам а палове на другую гадзіну ночы.

На месцы падраздзяленні МНС устанавілі, што гарыць маёмасць і дзвярны блок у падсобным памяшканні кватэры на другім паверсе дзевяціпавярховага дома. У ёй пражываюць шасцёра дзяцей, тры з якіх былі шпіталізаваныя ў бальніцу ў выніку атрыманых траўмаў (удараў і ранак), якія яны атрымалі, выскокваючы з акна. Праз 15 хвілін пажар быў ліквідаваны. Яго прычынай стаў пакінуты гаспадыняй без нагляду масляны абагравальнік «Паларыс».

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.