Вы тут

Парламентарыі правялі сустрэчу з грузінскай дэлегацыяй


З грузінскай дэлегацыяй сустрэчу правялі спікеры верхняй і ніжняй палат беларускага парламента.


Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, у вітальным слове адзначыў станоўчую дынаміку ў развіцці гандлёва-эканамічных адносін паміж нашымі краінамі. «Пачынаючы з 2016 года назіраецца рост. За мінулы год тавараабарот склаў 73 мільёны долараў», — адзначыў спікер.

Пры гэтым станоўчыя тэндэнцыі захаваліся і сёлета. На думку Уладзіміра Андрэйчанкі, на гэта паўплывалі ўдасканаленне дагаворна-прававой базы, плённая праца паслоў і парламентарыяў. Акрамя таго, ён паведаміў пра развіццё ўзаемадзеяння і ў палітычнай сферы. Зараз рыхтуецца візіт старшыні парламента Грузіі Іраклія Кабахідзэ ў Рэспубліку Беларусь 20—22 лістапада. Старшыня Палаты прадстаўнікоў заклікаў разам з парламенцкай дэлегацыяй прыцягнуць да сумеснай работы бізнес-супольнасць, кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў.

Міхаіл Мясніковіч, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, звярнуў увагу на рост цікаўнасці беларусаў да турыстычных вандровак у Грузію, а таксама на канструктыўную работу беларускіх і грузінскіх СМІ, устаноў культуры. Па яго словах, гэта «спрыяе фарміраванню сяброўскіх кантактаў». Сенатар заклікаў больш актыўна выкарыстоўваць патэнцыял двухбаковага міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Загаловак у газеце: Тэндэнцыі — станоўчыя

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.